Культура77

Якую краіну развалілі

У новым беларускім фільме ідэйная камсамолка не паддаецца спакусам дэмакрата.

10 кастрычніка ў «Доме кіно» адбылася ціхая прэм’ера новай беларускай карціны, якую летась урачыста абяцаў Замяталін.

«Пакуль мы жывыя» Сяргея Сычова — гэта двухсэрыйная тэлевізійная мэлядрама пра «трагічную эпоху распаду Савецкага Саюзу». Дзеяньне адбываецца ў беларускай глыбінцы.

Галоўная гераіня (Юлія Кадушкевіч), якая рыхтуецца да прыёму ў камсамол, адразу выяўляе сваю ідэйную падкаванасьць. Вольга рвецца ў арганізацыю маладых камуністаў, ганарыцца матуляй, якая пацярпела за праўду ад партыйнага сакратара — і дакарае дзекабрыстаў за здраду свайму саслоўю.

Прынцыповую дзяўчыну падтрымлівае камсамольскі сакратар (Дзьмітры Арлоў), які стаецца перараджэнцам.

Карней ладзіць апазыцыйныя мітынгі пад бел‑чырвона‑белымі сьцягамі, ганьбіць рабочага, які рэжа праўду‑матку пра «апівохаў, якія развалілі Савецкі Саюз», і — сама страшны грэх — публічна паліць партыйны білет.

Апошняга гераіня ня здольная дараваць.

Яна нядаўна пахавала бацьку‑камуніста (Віктар Манаеў), які засіліўся, ня вытрымаўшы антысавецкага шалу. Дзяўчына кідае любага, на якога ў яе адкрыліся вочы, застаецца цнатлівай, выкладае ў школе расейскую мову.

Але мужчына, які паланіў ейнае сэрца, падае яшчэ больш. Ён ідзе ў дэпутаты, кіруе, а калі «маладога дэмакрата» адкідае народ, беспрынцыпна наладжвае бізнэс.

Вольга ўсё яшчэ любіць Карнея, але ён ажаніўся з сакратарскай дачкой дзеля кар’еры. Яна згодная працаваць простай настаўніцай, санітаркай — і цярпліва чакаць, пакуль беднасьць ня злучаць іх назаўжды.

Дзіўная мяшанка: у беларускай правінцыі вісіць лёзунг: «Наша мэта — Эўропа!», бел‑чырвона‑белыя апазыцыянэры выступаюць выключна на чысьцюткай расейскай мове, а антыкамуністычная чыноўніца ўрачыста засядае пад партрэтам Леніна.

Архаічны сюжэт (складзены пры канцы 1990‑х) і нягеглая рэжысура ня здольныя схаваць некалькі важных момантаў. На тле «Глыбокай плыні» і «Шчыта Айчыны» — «Пакуль мы жывыя» глядзіцца шэдэўрам з уцямнай жанравай прыналежнасьцю. А беларуская акторская школа — заслугоўвае сама цёплых словаў. Генадзь Гарбук і Віктар Манаеў — бацькі герояў — з пранізьліва‑шчырымі вачыма. Віктару Манаеву няўтульна ў ролі зацятага камуніста — але ён застаецца акторам найвышэйшага рангу.

Маладыя акторкі Алеся Пухавая і Юлія Кадушкевіч зьдзівілі сваёй неймавернаю арганічнасьцю. Юлія Кадушкевіч (якая здымалася ў Канановіча ў «Колеры каханьня») — увогуле зьдзейсьніла немагчымае. Ейная гераіня застаецца абаяльнай, пераканаўчаю і жывой — нягледзячы на фальшывыя дэкарацыі, разгублена‑вялую рэжысуру й старэчую настальгію па савецкім часам.

Але ацаніць гэта гледачы могуць толькі ў першай сэрыі. Другая сэрыя, на якую не хапіла помсьлівага антыдэмакратычнага матэрыялу, дзейнічае, як гарантаванае снатворнае.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі7

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Усе навіны →
Усе навіны

У гістарычных храмах Беларусі вешаюць прыборы з загадкавай тэхналогіяй. У Акадэміі навук кажуць, што яна немагчымая10

Азаронак пра «Укантакце»: Вы, буржуі, будзеце выконваць указанні беларускай улады21

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай18

БелДІЭ выдаліў «Укантакце» са спісу заблакаваных сайтаў3

Як праўладныя каналы тлумачаць блакіроўку «Укантакце»1

«Укантакце» пракаментавала навіну аб блакіроўцы ў Беларусі

У Казані невядомыя атакавалі канваіраў і вызвалілі зняволенага1

КДБ на некалькі гадзін блакаваў у Беларусі «Укантакце». А пасля ўсё адкруцілі19

Спіс мерапрыемстваў за мяжой да Ночы расстраляных паэтаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі7

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць