Грамадства22

СК спыніў справу аб гібелі ў Печах Міхаіла Беўзюка

17 траўня Следчы камітэт спыніў справу аб давядзенні да самагубства салдата тэрміновай службы Міхаіла Беўзюка з Азарычаў. Папярэдняе расследаванне цягнулася роўна паўгода і не знайшло складу злачынства ў смерці хлопца. Паведамленне пра гэта атрымаў Юрый Бяўзюк, брат загінулага салдата, паведамляе Еўрарадыё.

19 сакавіка 2015 года Міхаіл Бяўзюк патэлефанаваў брату з Печаў, дзе праходзіў службу, з просьбай прыехаць да яго ў бліжэйшыя выходныя і прывезці неабходныя рэчы. 20 сакавіка Міхаіл зноў затэлефанаваў брату і ўдакладніў спіс неабходных рэчаў. А зранку 21 сакавіка Юрыю Беўзюку затэлефанавалі з вайсковай часці і паведамілі, што Міхаіл павесіўся.

Справа Міхаіла Беўзюка прагучала ў СМІ пасля рэзананснай гібелі ў Печах 21-гадовага пінчука Аляксандра Коржыча. Юрый Бяўзюк паставіў пад сумнеў афіцыйную версію пра суіцыд брата ў войску. З дапамогай праваабаронцы Леаніда Судаленкі ён звярнуўся ў Следчы камітэт, патрабуючы пачаць крымінальную справу па факце магчымага давядзення маладога салдата да самагубства.

Аднак расследаванне не адкрыла новых абставінаў у смерці Міхаіла Беўзюка. Яго сваякі маюць права азнаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы. Таксама яны могуць абскардзіць пастанову аб спыненні папярэдняга расследавання ў пракуратуры ці ў судзе.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчу зноў заляцелі метэазонды з беларускімі цыгарэтамі

Беларускі самалёт даставіў сакрэтны груз у Камбоджу

Неабходныя 15 тысяч еўра для мамы Кацярыны Ваданосавай сабралі за два з паловай дні2

«Усіх цудоўных слоў свету недастаткова, каб расказаць, які ён». Кітайская жонка загінулага беларускага добраахвотніка распавяла пра яго4

Залужны плануе пакінуць пасаду пасла Украіны ў студзені і вярнуцца ў Кіеў6

Ад $475 да $3000 за нумар. Як выглядае першы люксавы гатэль Беларусі ФОТЫ26

Як будзе працаваць аварыйная служба ў Мінску ў навагоднія святы і куды тэлефанаваць, калі што здарыцца?

Былога міліцыянера і футбаліста аматарскай лігі асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Расія вывела на арбіту спадарожнікі Беларусі, Ірана і Эквадора

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч15

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць