Восем рэчаў, якія, хутчэй за ўсё, адбудуцца ў дзявятым туры чэмпіянату Беларусі па футболе

Разам з Букмекерскай канторай Марафон мы працягваем сачыць за чэмпіянатам Беларусі!
БАТЭ працягвае біць рэкорды. Восем тураў — восем перамог. Не хацелася, каб інтрыга ў барацьбе за чэмпіёнства памірала так рана, але вось такая футбольная сэ ля ві. Нават мінскае «Дынама» не змагло спыніць барысаўскую машыну і адстала на сем ачкоў.

«Гомель» трэцім пасля «Шахцёра» і брэсцкага «Дынама» звольніў галоўнага трэнера. Пасаг Вячаслава Герашчанкі — нуль перамог і ўсяго два забітыя мячы.
Паспрабуем прадказаць, што адбудзецца ў наступным туры роднага першынства.
«Мінск» працягне сваю незайздросную серыю
Ведаеце, калі апошні раз перамагаў «Мінск» у вышэйшай лізе? У жніўні мінулага года! Тая вікторыя над БАТЭ яшчэ не аднойчы адгуквалася напрыканцы мінулага года з-за «справы Верамко».
«Тарпеда», здавалася б, прыдатны супернік для таго, каб перарваць мінорную серыю. У саміх шэсць тураў без вікторый і, больш за тое, без забітых мячоў. Але козыр «аўтазаводцаў» — у моцнай абароне, таму шанцаў на перамогу ў падначаленых Аляксандра Лухвіча вельмі мала.
- «Мінск» — «Тарпеда-Мінск»
- 26 мая, 17:30. Стадыён ФК «Мінск»
- Каэфіцыенты: «Мінск» (перамога) — 2.16, нічыя — 2.82 «Тарпеда» (перамога) — 4.05
- Прагноз «НН»: тотал меншы за 2,5
Не атрымліваецца з БАТЭ — атрымаецца са «Смалявічамі»
Сяргей Гурэнка мае вялікі досвед на трэнерскай ніве, але так і не можа пахваліцца перамогай над БАТЭ. 10 матчаў — і только дзве нічые ў кішэні.
Вялікая імавернасць таго, што атрымаецца з іншай камандай з жоўта-сінімі элементамі ў лагатыпе. «Смалявічы» хоць і сталі больш-менш стабільна набіраць ачкі, але назваць іх сур'ёзнай сілай пакуль вельмі цяжка.
- «Смалявічы» — «Дынама-Мінск»
- 27 мая, 16:00. ФАК, а/г Кастрычніцкі
- Каэфіцыенты: «Смалявічы» (перамога) — 8.50, нічыя — 4.05, «Дынама-Мінск» (перамога) — 1.43
- Прагноз «НН»: тотал большы за 2,5
Змена трэнера ніяк не дапаможа «Гомелю» ў Салігорску
Заўзятары «Гомеля» трывалі вельмі доўга. Калі цярпенню прыйшоў канец, Вячаславу Герашчанку на ўвесь гомельскі «Цэнтральны» сказалі: «Сыходзь!» Той сыйшоў, а праблемы — не.
Аляксею Мяркулаву, які ўжо некалі кіраваў камандай, трэба нешта рабіць, але вось неспадзяванка — стартаваць трэба ў Салігорску, дзе мясцовы «Шахцёр» пры Сяргею Ташуеве не прайграе. Хутчэй за ўсё, не прайграе і гэтым разам.
- «Шахцёр» — «Гомель»
- 27 мая, 18:00. Салігорск, стадыён «Будаўнік»
- Каэфіцыенты: «Шахцёр» (перамога) — 1.30, нічыя — 4.80, «Гомель» (перамога) — 11.50
- Прагноз «НН»: перамога «Шахцёра»
«Гарадзея» застанецца на апошнім радку, нягледзячы на вяртанне Бояна Дубаіча
Вяртання сербскага форварда чакалі ўсе заўзятары «Гарадзеі». Дубаіч траўмаваўся падчас міжсезонкі і толькі ў мінулым туры вярнуўся на поле. Гэтая падзея, хоць і не дапамагла «цукровым» здабыць першую перамогу ў гэтым сезоне, але вярнула надзею на хуткі ўздым па турнірнай лесвіцы.

Але не ўсё так проста. «Прамень», канечне, вельмі рады за заўзятараў «Гарадзеі», але ачкі аддаваць лёгка не збіраецца.
- «Прамень» — «Гарадзея»
- 27 мая, 19:45. Мінск, САК «Алімпійскі»
- Каэфіцыенты: «Прамень» (перамога) — 3.08, нічыя — 2.82, «Гарадзея» (перамога) — 2.60
- Прагноз «НН»: нічыя
Віталь Жукоўскі нарэшце не будзе скардзіцца
Коўч «Іслачы» вельмі камфортна сябе адчувае ў ролі самага эпатажнага трэнера вышэйшай лігі. З аднаго боку, ён заўсёды адкрыты да журналістаў, але з другога — стаў дазваляць сабе фразы, за якія прыходзіцца часам выбачацца.

У наступнай сустрэчы БАТЭ сваёй гульнёй мусіць зняць любыя патэнцыйныя пытанні з боку трэнера супернікаў.
- БАТЭ — «Іслач»
- 28 мая, 18:45. «Барысаў-Арэна»
- Каэфіцыенты: БАТЭ (перамога) — 1.28, нічыя — 5.00, «Іслач» (перамога) — 12.00
- Прагноз «НН»: перамога БАТЭ
«Нёман» замацуецца на трэцім радку табліцы
Гродзенцы крыху пабуксавалі на старце чэмпіянату, але незаўважна апынуліся ў топе табліцы, дзелячы 3—4 радок са «Слуцкам».
Па выніках наступнага тура «Нёман» можа застацца ў адзіноце. Для гэтага трэба перамагаць «Тарпеда-БелАЗ». Будзе няпроста, але мы прагназуем перамогу гродзенцаў.
- «Нёман» — «Тарпеда-БелАЗ»
- 28 мая, 20:45. Гродна, ЦСК «Нёман»
- Каэфіцыенты: «Нёман» (перамога) — 3.22, нічыя — 2.82, «Тарпеда-БелАЗ» (перамога) — 2.51
- Прагноз «НН»: перамога «Нёмана»
Шмат галоў у Віцебску
І «Віцебск», і «Слуцк» ідуць у верхняй палове табліцы. Забіваюць нямала і даюць гуляць супернікам.
«Слуцк» здолеў стрымаць дома брэсцкае «Дынама», а Яўген Шыкаўка атрымаў выклік у нацыянальную зборную. У «Віцебска» таксама ёсць каму забіваць і каму ствараць моманты, таму разлічваем на галы!
- «Віцебск» — «Слуцк»
- 29 мая, 18:45. Віцебск, ЦСК «Віцебскі»
- Каэфіцыенты: «Віцебск» (перамога) — 2.28, нічыя — 2.82, «Слуцк» (перамога) — 3.68
- Прагноз «НН»: тотал большы за 2,5
Брэсцкае «Дынама» ўспомніць, як перамагаць усухую
«Дынама» — вельмі дзіўны калектыў. Два трафеі ў сезоне, але няўдачы ў чэмпіянаце і слабая абарона. Запрашэнне Марадоны крыху адцягнула ўвагу ад праблем «вышкі», але не вырашыла іх.
З «Дняпром» берасцейцы ўжо гулялі ў паўфінале Кубка і не адчулі нейкага сур'ёзнага супраціву. Адважымся прадказаць, што матч чэмпіянату пройдзе па такім жа сцэнары.
- «Дынама-Брэст» — «Дняпро»
- 29 мая, 20:45. Брэст, ДАСК «Брэсцкі»
- Каэфіцыенты: «Дынама-Брэст» (перамога) — 1.28, нічыя — 5.00, «Дняпро» (перамога) — 12.00
- Прагноз «НН»: тотал большы за 2,5
Выберыце матч і абавязкова наведайце стадыён! А каб прагляд футболу быў больш цікавым, раім зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!
Каментары