Іран 5 чэрвеня паведаміў Міжнароднаму агенцтву па атамнай энергіі (МАГАТЭ) аб аднаўленні ўзбагачэння ўрану. Пра гэта паведамляе агенцтва ISNA са спасылкай на прадстаўніка Арганізацыі па ядзернай энергіі Ірана Бехруза Камальвандзі.
Паводле яго слоў, будуць павялічаны магутнасці па вытворчасці гексафтарыду ўрану (UF6) і тэтрафтарыду ўрану (UF4). Таксама будзе запушчана вытворчасць цэнтрыфуг для ўзбагачэння ўрану.
У сярэдзіне мая кіраўнік Арганізацыі атамнай энергетыкі Ірана Алі Акбар Салехі заяўляў, што Тэгеран вернецца да ўзбагачэння ўрану да 20%, калі еўрапейскія краіны адмовяцца ад Сумеснага ўсёабдымнага плана дзеянняў (СВПД).
-
Еўракамісія прадставіла прапановы па 20‑м пакеце санкцый супраць Расіі. Яго маюць прыняць да гадавіны вайны
-
У Пакістане здзейснілі тэракт у мячэці, загінулі больш за 30 чалавек
-
Генерал Аляксееў, у якога сёння стралялі ў Маскве, датычны да катавання абаронцаў «Азоўсталі». Пракапенка: Справу давядзём да канца
Каментары