Эканоміка1818

Беларусь і Расія дамовіліся наконт паставак малака

Фота Ірыны Арахоўскай

Расія і Беларусь дамовіліся аб зняцці ўзаемных абмежаванняў наконт паставак малочнай прадукцыі, паведаміла журналістам афіцыйны прадстаўнік Рассельгаснагляду Юлія Мелано. Адпаведную «дарожную карту» па працэдуры зняцця абмежаванняў у суботу падпісалі Рассельгаснагляд і дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Беларусі.

«Дарожная карта» падпісана ў рамках дасягнутых раней урадамі дзвюх краін дамоўленасцей і разлічана на 2018 год. У ёй прапісаны мерапрыемствы, якія будуць спрыяць «хутчэйшаму ўрэгуляванню сітуацыі» па зняцці ўзаемных абмежаванняў на пастаўкі прадукцыі.

Так, з 11 чэрвеня Рассельгаснагляд здымае часовыя абмежаванні на пастаўкі прадукцыі чатырох беларускіх прадпрыемстваў — вытворцаў мяса і камбікармоў: ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка», ТАА «Вахавяк Плюс», ТАА «Гродзенскі мясакамбінат», ТАА «Белэкатэхніка». З 11 чэрвеня Рассельгаснагляд зможа аднавіць права экспарту малочнай прадукцыі яшчэ для трох беларускіх прадпрыемстваў, калі будуць прадастаўлены дакументы аб правядзенні лабараторнага маніторынгу па групах рызыкі, вызначаным расійскай службай.

Разам з тым прадстаўнік Рассельгаснагляду паказвае, што Беларусь працягвае пастаўляць у Расію прадукцыю з шматлікімі парушэннямі патрабаванняў заканадаўства ЕАЭС.

З 9 чэрвеня ведамства абмяжоўвае пастаўкі прадукцыі ААТ «Віцебскі мясакамбінат» (з-за бактэрый кішачнай палачкі ў ялавічыне) і віцебскага ААТ «Малако» (у пітным малацэ з гэтага прадпрыемства быў выяўлены альбендазол). Для прадукцыі яшчэ шасці прадпрыемстваў уводзіцца рэжым ўзмоцненага лабараторнага кантролю (спіс апублікаваны на сайце ведамства).

Акрамя гэтага Беларусь правядзе расследаванне прычын выяўлення нітратаў у малочнай прадукцыі шасці беларускіх прадпрыемстваў - пра гэта паведамлялася на гэтым тыдні. На час правядзення праверкі на прадукцыю гэтых прадпрыемстваў будзе ўзмоцнены лабараторны кантроль.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў29

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

Бензавоз узарваўся ў выніку ДТЗ у Растоўскай вобласці Расіі. Ёсць загінулыя2

Кашалёк з сюрпрызамі. Ці зможа X Ілана Маска стаць супердадаткам для ўсяго?5

Офіс Ціханоўскай чакае пацвярджэння ўкраінскага боку наконт візіту ў Кіеў на наступным тыдні1

Капітан зборнай Марока адмовіўся ад трафею Кубка Афрыкі паcля парады маці2

Рыта Дакота анансавала канцэртны тур для эмігрантаў1

«Фантазія і спроба прысабечыць вынікі, якія табе не належаць». Кавалеўскі жорстка крытыкуе Офіс Ціханоўскай за палітвязняў46

Трубач Цім Суладзэ пахудзеў на 40 кг — вось што для гэтага спатрэбілася15

Масавая бойка каля сінагогі адбылася ў цэнтры Масквы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў29

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць