Грамадства

Дзяніс Дзянісаў: Пакуль не магу паведаміць падрабязнасьцяў

Лідэр намётавага мястэчка абяцае новыя акцыі за свабоду ў чэрвені.

Травеньскі зьезд Аб’яднанай грамадзянскай партыі падтрымаў курс Анатоля Лябедзькі: радыкальная апазыцыя Лукашэнку і ў той жа час непрызнаньне Мілінкевіча лідэрам незалежнага грамадзтва. Што пра гэта думае маладое пакаленьне АГПоўцаў? Карэспандэнт «НН» пагутарыў зь сябрам АГП Дзянісам Дзянісавым. 27-гадовы Дзяніс быў адною з жывых легендаў Плошчы. У той жа час ён крытычна паставіўся да заявы камэнданта намётавага мястэчка Алеся Мазура і ягоных паплечнікаў, якія запатрабавалі ад лідэраў апазыцыі больш рашучай падтрымкі Мілінкевіча і фармаваньня жорстка структураванага руху. «Гэта перацягваньне коўдры», – так назваў інтэрвію з А.Мазурам у «НН» ананімны карыстальнік Жывога Журналу ў Інтэрнэце, чый допіс быў перадрукаваны на сайце АГП.

«Наша Ніва»: Прайшоў зьезд АГП. Галасавалі за Лябедзьку?

Дзяніс Дзянісаў: Я быў дэлегаваны на зьезд, але не прысутнічаў на ім. Сустракаўся з актывістамі моладзевых ініцыятываў, бо палічыў гэта важнейшай справай.

«НН»: Навошта Вы тады сябар АГП, калі Вам зьезд партыі ня важны?

ДзДз: Я не кажу, што гэта для мяне ня важна. Але на сёньня праца менавіта з гэтымі людзьмі мне падаецца больш істотнай.

«НН»: Але калі б на зьезьдзе былі, галасавалі б за Лябедзьку?

ДзДз: За Лябедзьку.

«НН»: Хоць ён і выступае за раскол?

ДзДз: Гэта быў бы голас на карысьць лідэра партыі, а не агульнанацыянальнага лідэра апазыцыі. Дый тэрмін «раскол» тут не пасуе, бо апазыцыя па сутнасьці і не была аб’яднанай, каб яе можна было раскалоць. На маю думку, навідавоку не раскол, а наяўнасьць некалькіх апазыцыйных рухаў з падобнымі мэтамі, якім насьпеў час выпрацаваць правілы суіснаваньня ў канкурэнтнай барацьбе.

«НН»: Барацьбе між сабою? Гэта барацьба ці дзяльба кабанчыка?

ДзДз: Не, сапраўдная барацьба ня скончаная. Ад сакавіка безупынна ладзяцца флэш-мобы.

«НН»: А Пазьняк кажа, што флэш-мобы толькі адцягваюць моладзь ад нацыянальна-вызвольнага змаганьня. Што Вы адкажаце на гэта?

ДзДз: Кожны мае займацца сваёй працай. Мы мабілізуем грамадзтва, у палітыкаў свае задачы. Мы прыцягваем увагу грамадзтва да самых балючых пытаньняў. Флэш-моб з марозівам, напрыклад, – знак таго, што ня ўсё ў парадку з грамадзянскімі свабодамі. А праблемы незалежнай прэсы, рэпрэсаваных актывістаў. Акцыі трымаюць і іх удзельнікаў, і міжвольных сьведкаў у тонусе, не даюць закасьцянець. Яны прыцягваюць у нашы шэрагі ўсё больш маладых людзей. Мэта грамадзянскага вулічнага пратэсту – давесьці грамадзтву абсурднасьць сыстэмы, паказаць, што мы ёсьць, што супраціў працягваецца. Мы – гэта актыўная моладзь, якая будзе працягваць барацьбу, не зважаючы на асаблівасьці палітычнага календару. А Пазьняк… Што, і важнасьць флэш-мобу ў падтрымку «Нашай Нівы» ён таксама аспрэчвае?

«НН»: Мы чулі пра ідэю асобных удзельнікаў Плошчы асабіста праехацца па краіне, каб распавесьці праўду пра намётавае мястэчка. Гэта будзе?

ДзДз: Мы гатовыя. Прапрацоўваюцца апошнія тэхнічныя моманты. Магу сказаць, што ў бліжэйшы час распачнецца мабілізацыйная кампанія, у часе якой мы выявім сябе як арганізаваная сіла. З зразумелых прычынаў не магу пакуль паведаміць падрабязнасьці.

Гутарыў Сямён Печанко

Дзяніс Дзянісаў

27-гадовы студэнт. Нарадзіўся ў Віцебску. Сябар Аб’яднанай грамадзянскай партыі, лідэр моладзевага руху. 20 сакавіка паставіў адну зь першых палатак на цэнтральнай плошчы Менску.

Фота Юліі Дарашкевіч

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Украіны: Зяленскі гатовы абмяркоўваць пытанне тэрыторый, але толькі на сустрэчы з Пуціным3

«Дармаедаў» пачалі караць за няяўку на прафілактычныя мерапрыемствы19

«БелДжы» выпускае тры новыя аўто4

Лявончык пра ўцечку «Байхэлп»: Гэта не было пытанне ўзлому нашай базы. Гэта быў чалавечы фактар2

У Беларусі ёсць чатыры вёскі з насельніцтвам больш за 20 тысяч чалавек. Вось яны17

Памёр расійскі прапагандыст Вышынскі, якога Масква выменяла ва Украіны3

Ціманоўская стала чэмпіёнкай Польшчы20

Расійская альпіністка, якая тыдзень была на вышыні 7000 метраў са зламанай нагой і без ежы, загінула41

Прапагандыстка з пула Лукашэнкі пачала працаваць яшчэ і псіхолагам23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць