Культура1818

Няма помніка – няма праблемы!

На Клеччыне ўнікальны помнік драўлянага дойлідзтва, які знаходзіўся пад аховай дзяржавы, пусьцілі на дровы. Фотарэпартаж зь Янавічаў.

На Клеччыне ўнікальны помнік драўлянага дойлідзтва, які знаходзіўся пад аховай дзяржавы, пусьцілі на дровы.

Вёска Янавічы Клецкага раёну вядомая сядзібна-паркавым комплексам Яленскіх, закладзеным ў XVIII ст. Сюды напрыканцы кастрычніка прыехала група журналістаў, каб пабачыць самую сядзібу ды ўнікальны двухпавярховы сьвіран, аднесены да 3-й катэгорыі. Побач з мураваным домам гергечуць гусі. Гледзячы на зьнешні стан колішняга дому, якім у розныя часы валодалі Яленскія, Беразоўскія, Войцэхоўскія ды Піляўскія, разумееш, што гэтыя гордыя птушкі не ўратавалі свой Рым. Каля ганку на лаве сядзіць бабуля. Ад яе даведваемся, што сьвіран, які мы не маглі адшукаць, мясцовы калгас...разабраў на дровы. Вось так! Мясцовым начальнікам, зважаючы на тое, што закон аб абароне помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны ў нас фактычна перастаў дзейнічаць, прасьцей разабраць якое-небудзь «ламачча» на паліва, чымся даглядаць яго. Няма помніка — няма праблемы. Дом Яленскіх, пакуль у ім жывуць людзі, неяк ліпіць. Тыльныя памяшканьні ня маюць шыбаў, да сьцяны прытуліліся старыя матрацы з іржавымі спружынамі.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак3

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Нямізе падлетак перабягаў дарогу і трапіў пад машыну3

У Горках правялі спаборніцтвы па трактарным біятлоне1

У Астравецкім раёне школьны ўрок да Дня роднай мовы правёў ксёндз4

У мінскім парку Горкага з'явіліся дзясяткі снегавых і ледзяных фігур ФОТАФАКТ3

У Google Gemini дадалі генератар музыкі1

У мінскім пяціпавярховіку прарвала трубу з гарачай вадой, а камунальнікі тыдзень не варушацца

У Тайландзе паліцыя затрымала серыйнага рабаўніка, пераапрануўшыся ў касцюмы львоў ВІДЭА

У Баранавічах на Масленіцу спяклі трохметровы блін ФОТЫ5

На Гомельшчыне пачалася падрыхтоўка да аднаўлення шляхецкай сядзібы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак3

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць