Здарэнні2020

«Усё рабілі дзеля хайпу, лайкаў і падпісчыкаў». Міліцыя знайшла ў Крычаве «хлопца ў масцы і з бензапілой»

Міліцыя знайшла аўтараў відэа, на якіх чалавек у масцы і з бензапілой блукаў па вечарах у Крычаве. Пра гэта паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

«Відэаролік і фота мы знайшлі 21 ліпеня і пачалі праверачныя мерапрыемствы. Міліцыянты ўстанавілі трох 18-гадовых хлопцаў, жыхароў Крычава», — паведаміў в.а. начальніка Крычаўскага РАУС маёр міліцыі Андрэй Лазаковіч.

Маладыя людзі зарэгістравалі акаўнт на Instagram, назваўшы яго іменем Джона Крамера, вядомага галівудскага кінагероя — серыйнага забойцы ў жанры фільма жахаў.

«Ідэя здымацца ў вобразе гэтага персанажа належыць аднаму з сяброў. Ён жа купіў у інтэрнэце адпаведную маску. Менавіта ў ёй з заведзенай бензапілой крычаўцы здымалі свае ролікі і фота познім вечарам у ліпені каля СШ № 8 у мікрараёне Камсамольскім і ў раёне чыгуначнага вакзала ў Крычаве, а затым размясцілі іх у сваім запісе. Адзін граў галоўную ролю, другі здымаў усё на мабільны тэлефон і развозіў кампанію на аўтамабілі, трэці дапамагаў у здымках», — распавялі ў міліцыі.

Пасля таго як іх знайшлі, хлопцы ва ўсім прызналіся і цяпер запэўніваюць, што здымалі ў бязлюдных месцах у позні час — усё рабілі «дзеля хайпу, лайкаў і падпісчыкаў у сетцы».

Крычаўскім РАУС у дачыненні да трох крычаўцаў праводзіцца праверка, па выніках якой іх дзеянням дадуць прававую ацэнку.

Учора жыхары Крычава былі занепакоеныя з'яўленнем на вуліцы хлопца ў масцы і з бензапілой — ён палохаў мінакоў знешнім выглядам, але нікога не чапаў. Меркавалася, што гэта падлетак.

— Учора ў «сторыс» ён выклаў відэа, дзе прасіў прабачэння, калі кагосьці напалохаў. Сказаў не рабіць так, не паўтараць яго памылак, бо за гэта ёсць крымінальная і адміністрацыйная адказнасць, — распавяла мясцовая жыхарка.

Сам уладальнік акаўнта ў Instagram, у якім былі размешчаны фота і відэа «Джона Крамера з Крычава», адказаў TUT.BY, што не супраць паразмаўляць, але інфармацыя — платная.

Каментары20

Цяпер чытаюць

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве2

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

У Мілане знясуць знакаміты стадыён «Сан-Сіра»2

У Гродне пачалі ўпарадкоўваць найстарэйшыя могілкі Беларусі3

Пад Ганцавічамі ўчастковы страляў у п'янага мужчыну. Сілавік атрымае кампенсацыю маральнай шкоды2

Іван Эйсмант пахваліўся, што «Інтэрбачанне» ўстанавіла ў Беларусі рэкорд па тэлепраглядах15

Прэзідэнт Польшчы заявіў, што рэгулярна размаўляе з духам Пілсудскага19

Наўроцкі зноў унёс у польскі Сейм закон, які істотна павялічвае тэрміны атрымання грамадзянства — гэта трэцяя спроба5

Пад Таганрогам дачка крымінальнага аўтарытэта Цапка з сынам пракурора на «мэрсэдэсе» ўляцелі ў прыватны дом6

У Варшаве ў беларуса скралі яркі Hyundai. Машыны ў Польшчы знікаюць рэгулярна, маштабы пужаюць9

Качанава: Каб нармальна жыць, трэба працаваць і нараджаць. Паглядзіце на Узбекістан54

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве2

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць