Афіша1010

Дзень Польшчы каля Ратушы — 5 жніўня

5 жніўня ля Ратушы пройдзе Фэст «Дзень Польшчы ў Мінску».

Мінчан і гасцей сталіцы чакае насычаная і займальная праграма мерапрыемстваў, якая пазнаёміць з культурай і традыцыямі суседняй Польшчы, якая сёлета адзначае 100-годдзе аднаўлення сваёй Незалежнасці. 

Арганізатары мерапрыемства: Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскі Інстытут у Мінску. Галоўны партнёр — фірма «Atlas».

Ля мінскай Ратушы і на тэрыторыі Верхняга Горада цягам дня будуць працаваць розныя тэматычныя пляцоўкі, а ўвечары наведвальнікаў чакае выдатная музычная праграма ад хэдлайнераў з Польшчы. Свінг, танга, даваенны польскі джаз у сучасных аранжыроўках выканае надзвычай папулярны сёлета ў Польшчы і за яе межамі «JAZZ BAND MŁYNARSKI-MASECKI», а на заканчэнне вечара — унікальная з’ява сусветнай музычнай сцэны, польскае трыа акардэаністаў «MOTION TRIO», музыка якіх выклікае эмоцыі, параўнальныя з уражаннямі ад клубнай тэхна-вечарынкі, акадэмічнага канцэрта ці нават рок-канцэрта.

На галоўнай сцэне выступяць таксама вакальныя і танцавальныя калектывы польскай дыяспары ў Беларусі. Дзённая музычная праграма завершыцца яскравым выступам польскіх гасцей — Моладзевага духавога аркестра з Гайнаўкі і эфектным шоу мажарэтак.

Аматараў спорту чакае папулярная ва ўсім свеце спартыўная гульня «Рынга», якую прыдумаў паляк Уладзімеж Стшыжэўскі больш за 50 гадоў таму. На плошчы Свабоды ля рэстарана «Рэнесанс» наведвальнікі змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах і конкурсах, сыграць у паказальных матчах прафесіяналаў і аматараў.

Журэк. Флячкі. Бігас. Знакамітыя шэф-кухары з Польшчы правядуць майстар-класы па прыгатаванні традыцыйных польскіх страў. Паназіраць за цікавым творчым працэсам і пакаштаваць прысмакі можна будзе ў дворыку гатэля «Манастырскі» (вул. Кірылы і Мяфодзія, 8). На працягу дня фудкорты з польскімі традыцыйнымі стравамі будуць таксама працаваць уздоўж плошчы Свабоды.

Навукова-забаўляльныя майстэрні для дзяцей і дарослых запрашаюць у Карэтны дворык ля Археалагічнага музея «Верхні горад». 

Лабараторыя Марыі Складоўскай-Кюры пакажа зацікаўленым навуковае шоў і займальныя досведы ад музея эксперыментальных навук «ЭКСПЕРЫмЕНтУС». Воблакі ў прабірцы, самаробныя петарды, парад рознакаляровых агнёў, а кульмінацыя праграмы — здзяйсненне мары кожнага навукоўца — стварэнне вечнага рухавіка!

Прадстаўнікі факультэта тэкстылю і вопраткі Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Лодзі правядуць майстар-клас па эка-дызайне і пазнаёмяць з асноўнымі прыёмамі рамяства з выкарыстаннем ткацкіх матэрыялаў. Кожны ахвотны зможа стварыць унікальныя аб'екты на мяжы скульптуры і тэкстыльнага мастацтва.

Адна з найбуйнейшых у Польшчы навучальных устаноў — Лодзінскі ўніверсітэт — правядзе навуковую прэзентацыю, дэманструючы магчымасці аўтаматызацыі працэсаў паўсядзённага жыцця. Зацікаўленыя на практыцы пазнаёмяцца з цеплавізійнай камерай, 3D-прынтарамі і робатамі, а таксама мабільнымі прыкладаннямі для дыстанцыйнага кіравання.

Малодшых наведвальнікаў фэсту напэўна зацікавіць каляровае падарожжа «Размалюй Польшчу». Імправізаваная вандроўка па вялікай карце краіны адкрые цікавыя факты пра гісторыю, геаграфію, прыроду і жыхароў Польшчы. Прыемна і весела бавіць час дзетак запрашае таксама дзіцячая пляцоўка ад фабрыкі цацак «Палессе», якая размесціцца на плошчы Свабоды.

Пад вечар на Карэтным дворыку (вуліца Кірылы і Мяфодзія, 8) польскі тэатр «Ніколі» з Кракава прадставіць гледачам вулічны спектакль «Імпрэсарыа» — напоўненую мастацкімі вобразамі гісторыю таленавітых артыстаў, якія трапілі ў небяспечную пастку сучаснага свету.

І урэшце, дзе і як вывучыць польскую мову расскажуць і пакажуць на моўна-адукацыйным кірмашы, які будзе працаваць на арт-тэрасе за канцэртнай залай «Верхні горад», з боку вуліцы Энгельса. Тут можна будзе пазнаёміцца з рознымі навучальнымі праграмамі, паўдзельнічаць у моўных гульнях і конкурсах, а таксама набыць кнігі польскіх аўтараў у перакладзе на беларускую мову. 

Каментары10

Цяпер чытаюць

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія годы

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія годы

Усе навіны →
Усе навіны

«Ніхто не вінаваты?» Першакласніца знікла з падоўжанкі і знайшлася ў рэанімацыі7

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны1

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы4

Назвалі самую бяспечную краіну свету для паездак15

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя2

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія годы

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія годы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць