13 лістапада Беларусь і Расея падпісалі пагадненьне аб прадстаўленьні Менску крэдыту 2 мільярды даляраў. Узамен Беларусь пераходзіць на расейскі рубель у разьліках за нафту й газ і абавязуецца распрацаваць плян пераходу на адзіную валюту.
13 лістапада Беларусь і Расея падпісалі пагадненьне аб прадстаўленьні Менску крэдыту 2 мільярды даляраў.
Дакумэнт падпісалі міністры фінансаў Расеі Аляксей Кудрын і Беларусі – Андрэй Харкавец.
Узамен Беларусь абавязуецца перайсьці на расейскі рубель у разьліках за нафту й газ.«Гэта будзе ўнёсак Беларусі ў наданьне расейскаму рублю статусу рэгіянальнае рэзэрвавае валюты», — заявіў на цырымоніі падпісаньня беларускі міністар.
Да таго ж, згодна з дамоўленасьцю, Расея і Беларусь маюць распрацаваць плян супольных дзеяньняў па стварэньні адзінай валюты. У Міністэрстве фінансаў Расеі агенцтву РІА «Новості» ўдакладнілі, што другі мільярд будзе выдзелены пасьля падпісаньня пляну сумесных дзеяньняў.
Крэдыт прадстаўляецца на 15 гадоў з 5‑гадовым льготным пэрыядам па сплаце асноўнае пазыкі.
-
Памада Марыі Калеснікавай і малакаадсос Марыны Ментусавай — топ экспанатаў з выставы пра змаганне беларусак
-
Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою
-
У Брэсцкай вобласці ўжо пачаліся лясныя пажары
Каментары