Эканоміка2222

Міністр энергетыкі Расіі назваў немэтазгоднымі пастаўкі нафтапрадуктаў у Беларусь

Бяспошлінныя пастаўкі нафтапрадуктаў у Беларусь з'яўляюцца эканамічна немэтазгоднымі, цяпер абмяркоўваюцца індыкатыўныя балансы паставак на 2019 г. Пра гэта заявіў журналістам кіраўнік Мінэнерга Расіі Аляксандр Новак.

Паводле яго слоў, Беларусь забяспечвае сябе нафтапрадуктамі за кошт перапрацоўкі расійскай нафты. Пры гэтым Новак адзначыў, што шэраг нафтапрадуктаў усё ж пастаўляўся ў Беларусь у 2018 годзе, патлумачыўшы гэта адзінай эканамічнай прасторай дзвюх краін.

У пачатку жніўня Reuters паведамляў, што Расія з кастрычніка прыпыніць бяспошлінныя пастаўкі нафтапрадуктаў і звадкаванага газу ў Беларусь. Гэтыя дадзеныя пацвердзіў РБК чыноўнік аднаго з расійскіх профільных ведамстваў.

Як паказваў намеснік старшыні «Белнафтахіма» Андрэй Рыбакоў, Масква матывавала гэту прапанову «стратамі расійскага бюджэту ва ўмовах павелічэння аб'ёму іх вывазу». Акрамя таго, улады Расіі адмовіліся даць Беларусі дзяржкрэдыт на суму да $ 1 млрд. Для аднаўлення паставак і выдачы крэдытаў у Маскве патрабуюць кампенсацыі за пастаўленыя раней Мінску нафтапрадукты, адзначала агенцтва. Пры гэтым у Мінфіне абверглі РБК дадзеныя аб прыпыненні крэдытавання Мінска.

Каментары22

Цяпер чытаюць

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране48

Светабнаўляецца48

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: МЗС рыхтуе кандыдатуры на пасаду спецпрадстаўніка па Беларусі1

У спіс «шкодных» кніг дадалі яшчэ 16 назваў. Сярод іх — важныя здабыткі сусветнай літаратуры і культуры12

Наступ Украіны на Поўдні: якія яго мэты і вынікі1

У Рагачоўскім раёне кватэру прадалі за 47 рублёў

Новая бяда: беларускія агуркі ў крамах выдаюць за расійскія, каб прадаваць даражэй1

Вось што будуюць на месцы старога мінскага анкацэнтра ў стылі савецкага мадэрнізму ФОТЫ3

Бухгалтарку з Мінска асудзілі па справе Гаюна8

Украіна ліквідавала сетку, якая дапамагала залятаць «Шахедам» з Беларусі9

Спыняе працу «Дом Брэсцкага бусла», які займаўся ратаваннем птушак4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране48

Светабнаўляецца48

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць