Здарэнні44

Двух расіян, якія абрабавалі пенсіянерку пад Веткай, асудзілі на 9 гадоў калоніі. Пацярпелая да суда не дажыла

17 верасня ў судзе Веткаўскага раёна вынеслі прысуд па факце разбойнага нападу на пенсіянерку ў Свяцілавічах, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Перад судом паўсталі чатыры чалавекі: тры мужчыны і адна жанчына. Бабуля, якая стала ахвярай, да суда не дажыла. Замест яе на судзе прысутнічала яе стрыечная сястра.

Летась у лістападзе расіяне прыехалі ў Свяцілавічы на машыне, якую нядаўна купілі. Там яны трапілі ў хату мясцовай жыхаркі, збілі яе, звязалі скотчам, забралі 500 рублёў і схаваліся. Машыну кінулі ў лесе, а потым на іншым аўто з'ехалі спачатку ў Гомель, а затым за межы Беларусі.

Акрамя артыкула за разбой, нападнікаў абвінавачвалі ў пакіданні ахвяры ў небяспецы. Пажылая жанчына правяла цэлую ноч звязанай, пакуль яе не знайшла суседка. Тэмпература паветра тады была ўсяго каля +7°С.

Следчыя высветлілі, што нападнікаў было чацвёра, з іх трое былі грамадзянамі Расіі. Іх затрымлівалі з АМАПам.

Двух грамадзян Расіі прысудзілі да 9 гадоў калоніі. Жанчыну-расіянку і беларуса прызналі вінаватымі ў хаўрусніцтве. Іх прысудзілі да 2 і 2,5 года пазбаўлення волі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя 15 тысяч еўра для мамы Кацярыны Ваданосавай сабралі за два з паловай дні2

«Усіх цудоўных слоў свету недастаткова, каб расказаць, які ён». Кітайская жонка загінулага беларускага добраахвотніка распавяла пра яго4

Залужны плануе пакінуць пасаду пасла Украіны ў студзені і вярнуцца ў Кіеў6

Ад $475 да $3000 за нумар. Як выглядае першы люксавы гатэль Беларусі ФОТЫ27

Як будзе працаваць аварыйная служба ў Мінску ў навагоднія святы і куды тэлефанаваць, калі што здарыцца?

Былога міліцыянера і футбаліста аматарскай лігі асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Расія вывела на арбіту спадарожнікі Беларусі, Ірана і Эквадора

У Беларусі можна арандаваць воданапорную вежу для адпачынку. Спальня — на ўзроўні верхавін дрэў2

Круты расказаў пра працоўны графік Лукашэнкі ў пачатку года1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч16

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць