Ад рэдакцыі99

Вы ад нас далёка? Купляйце электронную версію «Нашай гісторыі»

Выйшаў другі нумар часопіса «Наша гісторыя». Тэма нумара — Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-га. Якім быў Каліноўскі — сапраўдны? Якую фатальную памылку дапусцілі паўстанцы? І можа лепш, каб таго паўстання ўвогуле не было? Над адказамі разважаюць вядучыя гісторыкі сучаснасці. Часопіс можна купіць і ў ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступу да папяровай версіі.

Чытайце ў нумары: 

Вайна пасля вайны: антысавецкае падполле ў пасляваеннай Беларусі

Знакаміты савецкі шпіён Кім Філбі, беларускі след

З Гулага — на Рэйхстаг. Гісторыя генерала-беларуса Міхаіла Букштыновіча

Як сірата стаў самым багатым селянінам Гродзенскай губерні: кім ён быў і што стала з ягонымі продкамі

Артылерыя Нясвіжскага замка

Слаўнае мінулае беларускага сыру

Якіх сабак трымалі нашы продкі

Рэцэпты заходнебеларускага сняданку

а таксама пачатак комікса пра Францыска Скарыну

І можна праверыць сябе: як бы вы здалі ЦТ па гісторыі? Вялікі і грунтоўны тэст.

100 старонак, 25 тэкстаў — кожны знойдзе сабе цікавае. Вось змест:

Першы нумар «Нашай гісторыі» стаў бестселерам, яго наклад дадрукоўвалі тройчы. Наклад другога нумару складае 10 500 асобнікаў.

Дзе купіць?

Мы адправілі нумар 2 амаль ва ўсе гарады краіны, акрамя некалькіх райцэнтраў. Пытайцеся ў шапіках «Саюздруку» і на поштах. Увага! У малых гарадах ён можа быць толькі ў адным з шапікаў — даведвайцеся, у якім. На поштах часопіс можна купіць толькі ў Мінску, Мінскай вобласці, але і ў іншых гарадах.

Калі ў вашым шапіку яго не прадаюць, пакідайце ім заяўку і пытайцеся, ці могуць дазамовіць. 

А вось спіс кнігарань, якія прадаюць «Нашу гісторыю». 

Мінск

«Акадэмкніга» (на станцыі метро Акадэмія навук)

Філія «Акадэмкнігі» на Багдановіча, 46

Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крама 60 + тут можна замовіць праз kniger.by

«Галіяфы» (Няміга, 3, крама № 47 на цокальным паверсе) + тут можна яго замовіць з дастаўкай праз Halijafy.by

«Мой модны кут» (Цэнтр Маскоўска-Венскі, павільён 333 — гэта каля ЦУМа, метро Якуба Коласа, Незалежнасці 58)

Кніжны кірмаш па вул. Даумана 23 (субота 00.00-14.00), месца 78б ІП Дудар Алесь

«Рагна» (Сухая, 4, метро Фрунзенская)

«Кніжная шафа» (Дзяржынскага, 9)

Поштай ці з дастаўкай на дом вы можаце яго замовіць праз Halijafy.by, Knihi.by, Kniger.by.

Гродна

У Гродне — «Цудоўня» (Кірава, 3).

Брэст

У Брэсце — «Правільная кніга» (на Куйбышава 13, каля рынку) і «Князь Вітаўт» (Савецкая, 55).

Віцебск

У Віцебску — кнігарня «Светач» (Кірава, 10).

Магілёў

Кнігарня «Гасцінец» (Віцебскі праспект, 48).

Бабруйск

У Бабруйску — кнігарня «Крыніца ведаў» (Горкага, 31).

Пінск

У Пінску — «Мой модны кут» (вул. Леніна, 31)

Дарэчы, нумар 1 нарэшце з'явіўся таксама ў наступных крамах «Белкнігі».

Баранавічы: 

  • «Кнігі» (вул. Савецкая, 73).

Гомель:

  • «Кніжны свет» (пр-т Леніна, 45).

Гродна:

  • «Кругагляд» (б-р Ленінскага камсамолу, 29а),
  • «Раніца» (вул. Маставая, 33).

Віцебск: 

  • «Глобус» (вул. Замкавая, 21-30).

Брэст:

  • «Асвета» (пр-т Машэрава, 57), 
  • «Дружба»(б-р Касманаўтаў, 120), 
  • «Іскра» (вул. Пушкінская, 4). 

Мінск:

  • Дом кнігі «Светач» (пр-т Пераможцаў, 11), 
  • Цэнтральная кнігарня (пр-т Незалежнасці, 19), 
  • «Кнігі і кніжачкі» (пр-т Незалежнасці, 14), 
  • «Эўрыка» (вул. Куйбышава, 75).

Наваполацк:

  • «Дом кнігі» (вул. Маладзёжная, 145),
  • «Усход» (вул. Кірава, 4).

Падпісны індэкс 00469

Падпісацца можна, але ўжо толькі на 2019 год. Падпісны індэкс 00469. Нумары гэтага года шукайце ў шапіках, на раскладках, у кнігарнях і кнігароў.

Якія прынцыпы новага часопіса

Мы робім навукова-папулярны часопіс. Гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Наш падыход — гісторыя простымі словамі.

Мы задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, нам важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм. Мы будзем пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.

Якія першыя водгукі на нумар 2?

Падарыце настаўнікам!

Наш часопіс — найлепшы падарунак на Дзень настаўніка. 

Каментары9

Цяпер чытаюць

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі9

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на вуліцы знайшлі яшчэ адно мёртвае цела5

Пад’ём а пятай раніцы можа быць памылкай6

Унук Мулявіна рэкламуе гадзіннік, выпушчаны ў гонар дзеда1

«Неверагодна — пабачыць яго сапраўдную асобу». У сацсетках завірусілася ВІДЭА з Леанарда Ды Капрыа3

Трамп назваў адзіны козыр, які ёсць у Зяленскага ў супрацьстаянні з Расіяй9

Вальфовіч: У Беларусі венесуэльскі сцэнарый немагчымы, бо сілавікі не маюць права здрадзіць Лукашэнку42

Адзенне дзяўчыны, знойдзенай у Сляпянцы, падобнае да вопраткі Яны Кастранковай — дачкі дырэктара буйнога агракомплексу4

У Мінску зноў выстраілася вялікая чарга. Па што гэтым разам?4

Расійскія сістэмы СПА падчас аперацыі ЗША ў Венесуэле аказаліся ні да чаго не прыдатнымі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі9

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць