Здарэнні2020

Апарат, які капае метро, захрас каля падземнага сховішча Нацбанка

З лютага 2016 года пры будаўніцтве трэцяй лініі метро рабочыя выкарыстоўваюць механізаваны шчыт масай 550 тон і даўжынёй 70 метраў. Французскі апарат коштам 11 мільёнаў еўра здольны прабіваць тунэль дыяметрам шэсць метраў, пры гэтым апарат адразу манціруе вакол сябе тунэльныя сцены. Па традыцыі такім агрэгатам даюць жаночыя імёны, гэты шчыт назвалі «Алеся», паведамляе «Комсомольская правда».

Алеся прарубіла два доўгія тунэлі ад станцыі «Вакзальная» праз «Плошчу Багушэвіча» да «Юбілейнай плошчы», а 10 мая гэтага года «нырнула» ў іншы бок — капаць тунэль ад «Вакзальнай» да «Кавальскай слабады». Спачатку ўсё было добра: за паўтара месяца Алеся прайшла 200 метраў тунэля.

Але потым нешта пайшло не так. З сярэдзіны лета пра працу шчыта нічога не было чуваць. Першыя паведамленні на профільных форумах з'явіліся ў пачатку верасня: «Алеся» стаіць амаль усё лета, прайсці атрымалася ўсяго 300 метраў.

— Шчыт «Алеся» з чэрвеня без руху, на нешта цвёрдае наткнуўся, зламаліся валы, — напісаў адзін з карыстальнікаў. — Паставілі новыя — таксама зламаліся. Французскія спецыялісты сказалі, што машына ні пры чым, яна спраўная. Трэба рабіць раскоп зверху і глядзець, на што наткнуўся шчыт. Але зверху знаходзіцца жылы дом, які ніхто не адсяляў! Шчыт захрас практычна пад ім на глыбіні 11 метраў, таму яго адсунуць нельга, «Алеся» можа рухацца толькі наперад.

Крыніцы «Камсамольскай праўды» пацвердзілі інфармацыю пра тое, што Алеся спынілася.

Пад гэтымі дамамі ў прыватным сектары каля вакзала спынілася «Алеся». Фота: Яндекс.Панорамы.

Як адзначылі некаторыя карыстальнікі, за 60—70 метраў ад месца, дзе, як мяркуецца, спынілася «Алеся», знаходзіцца цэнтральнае сховішча Нацыянальнага банка Беларусі.

Фота: forum.esmasoft.com.

— Праца механізаванага шчыта «Алеся» сапраўды спыненая, — распавёў намеснік начальніка па ідэалогіі УП «Мінскметрабуд» Алег Байчук. — Зараз вядуцца пэўныя працы, мы мяняем некаторыя агрэгаты. Праца шчыта адновіцца праз два тыдні.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць