Моладзь БНФ зьдзейсьніла традыцыйную вандроўку па мясьцінах Слуцкага Збройнага Чыну. Актывісты Моладзі БНФ разам з кіраўніцтвам і старэйшымі фронтаўцамі адпрвіліся з Менску ў Слуцак а 9 гадзіне раніцы, на трасе аўтобус адойчы спыніў патруль ДАІ.
Экскурсію вёў вядомы гісторык Антон Астаповіч.
Маладыя людзі наведалі вёскі Семежава і Грозава, дзе ля памятных крыжоў былі ўскладзены кветкі і запалены сьвечкі. Далей аўтобус накіраваўся ў Слуцак, дзе ля краязнаўчага музэя адбыўся міні-мітынг пад бел-чырвона-белымі сьцягамі.
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары