Грамадства144144

«Беларусь сегодня» прапанавала адлічваць гісторыю беларускай дзяржаўнасці з 1994 года

«Беларусь сегодня» (былая «Советская Белоруссія») анансавала цыкл гістарычных публікацый 25.by, прысвечаны знамянальнай даце — 25 гадоў інстытуту прэзідэнцтва ў нашай краіне.

«Рэтраспектыўны аналіз існавання аднаго з інстытутаў дзяржавы, хай найважнейшага, будзе няпоўным без разумення галоўнага. Разумення таго, што, па сутнасці, гаворка ідзе пра чвэрць стагоддзя незалежнай беларускай дзяржаўнасці», — адзначаецца ў звароце.

На магчымыя заўвагі, што Беларусь атрымала незалежнасць у 1991 г. аўтары зазначаюць:

«Казаць пра ўзнікненне дзяржаўнасці ў тыя гады можна толькі вельмі ўмоўна.

Рэспубліка — у стане глыбокага сацыяльна-эканамічнага крызісу, падзенне прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці стала хранічным. Затое імкліва расла палітычная актыўнасць: рэгістраваліся дзясяткі партый, рухаў, франтоў, якія знаходзіліся ў стане пастаянных расколаў і рознагалоссяў, у аснове якіх, як правіла, ляжалі асабістыя амбіцыі некаторых палітычных лідараў».

«Аб узроўні беларускай дзяржаўнасці дазваляе меркаваць хоць бы вядомы факт выкрадання ў студзені 1994 году літоўскімі спецслужбамі з тэрыторыі Беларусі камуністычных лідараў Літвы Міколаса Буракавічуса і Юозаса Ермалавічуса.

Аказалася, што літоўскія спецслужбы правялі на тэрыторыі суверэннай Беларусі спецаперацыю, нават не паставіўшы ў вядомасць афіцыйны Мінск. Пазней высветлілася, што і спецслужбы іншых сумежных краін пачуваліся на беларускай зямлі вельмі вольна. Разам з грамадствам гэтымі фактамі быў шакаваны ў тыя дні дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які падняў у Парламенце перад сілавікамі слушнае пытанне: «Што мы за дзяржава, калі да нас, як у прахадны двор, заходзяць са зброяй спецслужбы іншых дзяржаў і выкрадаюць людзей?»

Піша «Беларусь сегодня» і пра эканамічны крызіс у пачатку 1990-х

«Выпуск прамысловай прадукцыі скараціўся на траціну, рэзка знізіліся даходы насельніцтва. Інфляцыя ў 1993 годзе склала фантастычныя 1290%. Нядзіўна, што ў найбуйнейшых універмагах Мінска і іншых беларускіх гарадоў афіцыйна працавалі валютныя секцыі — стаўленне да беларускага рубля нават у дзяржаўным гандлі было скептычным. Махлярства выйшла на міжнародны ўзровень — ад «МММ» да разнастайных «Хапер-Інвест». Рэспубліка пакрылася сеткай рынкаў і шапікаў, актывізаваліся рэлігійныя секты, рэкет і іншы цяжкі крымінал. Аж да заказных забойстваў: толькі ў 1993-м у Мінску быў забіты кіраўнік савета дырэктараў Белбізнэсбанка Аляксандр Ліснічук, а ў Гродне — старшыня аблвыканкама Дзмітрый Арціменя. Да пачатку 1994-га за мяжой пражытачнага мінімуму — па сутнасці, за мяжой беднасці — аказалася больш за 60% беларускага насельніцтва. Чэргі па хлеб і прафсаюзныя страйкі сталі і звыклымі рэаліямі тых гадоў».

І вось прыйшоў 1994 год.

«Менавіта тады, у 1994-м, з вуснаў ужо кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі прагучала эпахальная заява, якая стала адэкватнай той сітуацыі і зразумелай насельніцтву ідэяй: «Адвесці дзяржаву і народ ад прорвы — вось першарадная задача прэзідэнта». Людзі стаміліся ад палітычнай траскатні і татальнага збяднення — і паверылі. Тым самым у Беларусі быў запушчаны рэальна дзеючы механізм выхаду краіны з крызісу. І фарміравання рэальнай беларускай дзяржаўнасці», — адзначаецца ў публікацыі.

Адкрывае праект артыкул «Прыняцце новай Канстытуцыі».

Каментары144

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска п'яны кіроўца пратараніў слуп

У Беларусі пабачылі палярнае ззянне2

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам25

Міністр адказаў на чуткі пра скарачэнне дэкрэтнага адпачынку ў Беларусі

Аляксандр Авечкін стаў другім хакеістам у гісторыі НХЛ, які закінуў 1000 шайб3

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

Заходнія дыпламаты паўдзельнічалі ў жалобных мерапрыемствах у Хатыні10

Не толькі ў Беларусі. Продажы кітайскіх аўто ў Еўропе растуць шалёнымі тэмпамі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць