Мінэканомікі распрацавала праект Дзяржаўнай комплекснай праграмы мадэрнізацыі эканомікі.
Мінэканомікі распрацавала праект Дзяржаўнай комплекснай праграмы мадэрнізацыі эканомікі.
Крызіс прадэманстраваў недастатковую эфэктыўнасьць чыста лібэральных мадэляў эканомікі ва ўмовах глябальнай рэцэсіі, мяркуе намесьнік дырэктара Навукова-дасьледчага эканамічнага інстытута Мінэканомікі Віктар Пінігін. На яго думку, лібэральна-патэрналісцкай мадэлі эканамічнага ўладкаваньня робяцца ўсё больш папулярнымі. У Беларусі добра зарэкамэндавала сябе ў пераходны пэрыяд патэрналісцкая мадэль, якая засноўваецца на дастаткова жорсткім адміністрацыйным рэгуляваньні, кажа эканаміст.
Сёньня ж адміністрацыйная эканоміка свае рэсурсы вычарпала і насьпела неабходнасьць мадэрнізацыі. Што сьведчыць пра гэта? Высокі ўзровень зносу асноўных сродкаў, нязначная доля прадукцыі, што вырабляецца на аснове высокіх тэхналёгій, а таксама так званы перагрэў эканомікі.Ён выкліканы тым, што сукупны попыт у краіне перавышае сукупную прапанову. Попыт на тавары разаграваецца за кошт росту зарплаты, крэдытаў і зьнешняй запазычанасьці.
В. Пінігін акцэнтаваў увагу таксама на праблемах прадпрыемстваў, што
выпускаюць канкурэнтаздольную прадукцыю. Іхныя магутнасьці загружаныя амаль на 100%, што стварае націск на вытворчасьць. Як, напрыклад, у будаўніцтве, магутнасьцяў якой ужо недастаткова для асваеньня ўсіх наяўных капітальных укладаньняў.
Асноўная мэта мадэрнізацыі эканомікі — павышэньне канкурэнтаздольнасьці. Але мадэрнізацыя, лічыць эканаміст, гэта ня толькі ўкараненьне адных новых тэхналёгій і абсталяваньня. Трэба рабіць акцэнт на мадэрнізацыі эканамічных інстытутаў і арганізацыйна-эканамічных мэханізмаў.
Праект праграмы прадугледжвае адыход ад рэгуляваньня цэнаў. Захаваецца яно толькі адносна абмежаванай колькасьці сацыяльна значных тавараў і на прадукцыю манапалістаў.
Мінэканомікі таксама абяцае ў чарговы раз паслабленьне ў падатковай сфэры. Прадугледжваецца адмова ад падтрымкі сельгасвытворцаў. Будзе перагледжаны парадак адлічэньняў у інавацыйныя фонды з прынцыповым зьмяненьнем крыніц іх выплаты, ды ўкараненьне сыстэмы электроннага падатковага дэкляраваньня.
Малому і сярэдняму бізнэсу праект праграмы абяцае зьніжэньне адміністрацыйных бар’ераў і спрашчэньне працэдураў.
У галіне прыватызацыі чакаецца спрашчэньне працэдуры выдзяленьня зямельных участкаў ва ўласнасьць і арэнду, аптымізацыя долі дзяржавы ў акцыянэрным капітале прадпрыемстваў, утварэньне інстытуту давернага кіраваньня акцыямі.
Айчынныя прадпрыемствы не апынуцца ў руках намэнклятуры, упэўнены В. Пінігін, бо гэтага не прадугледжваюць прапановы па мадэрнізацыі эканомікі, сфармуляваныя ў праекце праграмы.Разам з тым, эканаміст нагадаў, што сёньня для Беларусі актуальнае пытаньне матывацыі вышэйшых кіраўнікоў. Яны, у выпадку пасьпяховага кіраваньня, змогуць атрымліваць сваю долю акцыяў прадпрыемства.
Знайшлося ў праекце мадэрнізацыі айчыннай эканомікі месца й ідэі стварэньня холдынгаў на базе дзяржаўных канцэрнаў. У якасьці прыкладу прыводзіцца ідэя стварэньня льнянога холдынгу. Больш не выклікае страху ва ўладаў магчымасьць уваходжаньня нашых прадпрыемстваў у замежныя транснацыянальныя карпарацыі.
-
«Народ памірае, і бальніц не трэба. Галоўнае прэзідэнцкая і дэпутацкая!!!». Што людзі пішуць пра закрыццё рэабілітацыйнага цэнтра на Гомельшчыне
-
«І зноў кульгавы дыябетык з пастаяннай задышкай выжыльваецца ды пнецца паказаць, што ён не толькі гігант думкі»
-
Тактыка «мір праз сілу» — прывілея вялікіх дзяржаў. Што паказвае гісторыя з шарамі на беларуска-літоўскай мяжы
Каментары