Здарэнні108108

У Мінску невядомыя на машынах з расійскімі нумарамі заблакавалі маршрутку і зламалі сківіцу кіроўцу ВІДЭА

«Я не паспеў нічога сказаць, як ён кулаком урэзаў мне па твары», — распавёў Анатоль, кіроўца мінскай маршруткі. Сёння яго заблакавалі два аўтамабілі з расійскімі нумарамі, іх кіроўцы выцягнулі маршрутчыка з салона і ўдарылі, ды так, што зламалі сківіцу.

Пасля 12.00 Анатоль ехаў па вуліцы Арлоўскай за рулём маршруткі №1077, ад Камароўскага рынка ў бок Сухарава. У салоне знаходзіліся некалькі пасажыраў.

— Ад'язджаў ад прыпынку, наперадзе стаяў трактар, мне трэба было яго аб'ехаць. Я прапусціў некалькі машын, а потым выехаў на другую паласу, — распавёў маршрутчык. — Аб'ехаў трактар і зноў вярнуўся ў правую паласу.

Праз пару секунд наперадзе маршруткі спынілася белая Hyundai Santa Fe з расійскімі нумарамі, а збоку выезд заблакаваў чорны Mercedes з Расіі.

— З абедзвюх машын выскачылі кіроўцы. З белай машыны — мужчына славянскай знешнасці, а з Mercedes — смуглы. Яны выцягнулі мяне з машыны і сказалі нешта накшталт «што ты лезеш не ў сваю паласу». Потым адзін трымаў мяне, а другі ўдарыў кулаком па твары.

Потым кіроўцы селі ў свае машыны і з'ехалі. А Анатоль настолькі разгубіўся, што нават не адразу выклікаў міліцыю, а працягнуў ехаць па маршруце.

— Па дарозе мне стала дрэнна, але да канцавога я даехаў. Паглядзеў на сябе ў люстэрка, а ў мяне ўвагнутасць у сківіцы. Я выклікаў міліцыю і напісаў заяву. А яшчэ праз пару гадзін паехаў да доктара.

У бальніцы ў Анатоля дыягнаставалі пералом сківіцы і шпіталізавалі, яго чакае аперацыя.

Мужчына просіць дапамагчы знайсці крыўднікаў. Калі вы пазналі гэтых людзей ці бачылі аўтамабілі, якія зафіксаваў відэарэгістратар, паведаміце пра гэта ў Фрунзенскае РУУС сталіцы па тэлефоне: +375 29 319-03-54 або 102.

Каментары108

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі рынак пакідае адзін з найстарэйшых нямецкіх інвестараў3

Лукашэнка з'явіўся на дзіцячым навагоднім свяце пасля падзення на хакейным матчы7

У Польшчу зноў заляцелі метэазонды з беларускімі цыгарэтамі

Беларускі самалёт даставіў сакрэтны груз у Камбоджу

Неабходныя 15 тысяч еўра для мамы Кацярыны Ваданосавай сабралі за два з паловай дні2

«Усіх цудоўных слоў свету недастаткова, каб расказаць, які ён». Кітайская жонка загінулага беларускага добраахвотніка распавяла пра яго4

Залужны плануе пакінуць пасаду пасла Украіны ў студзені і вярнуцца ў Кіеў6

Ад $475 да $3000 за нумар. Як выглядае першы люксавы гатэль Беларусі ФОТЫ27

Як будзе працаваць аварыйная служба ў Мінску ў навагоднія святы і куды тэлефанаваць, калі што здарыцца?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч16

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць