Улада11

Апошні акорд футбольнай восені

Чаго крывіць душой, менавіта на неспрыяльнае для гішпанцаў надвор’е мы і разьлічвалі. Ня так ужо і часта мадрыдцам даводзіцца гуляць пры мінусавай тэмпэратуры. Зрэшты, як паказаў матч, падобныя спадзяваньні былі досыць наіўнымі. Рэпартаж з матчу БАТЭ - «Рэал» Зьмітра Панкаўца.

Ідучы на стадыён, я ўспомніў, што напачатку сувэрэнітэту ў нашых шыротах ужо быў адзін летуценьнік, галоўны трэнэр старадароскага «Будаўніка» Аляксандар Жукавец, які абяцаў прывесьці ў Беларусь мадрыдзкі «Рэал».

Тады гэта падавалася фантастыкай. Але прайшло ўсяго 15 гадоў, як іншы правінцыйны летуценьнік барысавец Анатоль Капскі, зьдзейсьніў мару свайго папярэдніка. Што праўда, самы тытуляваны клюб сьвету не прыехаў у Барысаў, але і ўбачыць яго ў Менску яшчэ той падарунак.

Перад пачаткам гульні размаўляў з рэдактарам «Салідарнасьці» Аляксандрам Старыкевічам, які на маё пытаньне пра шанцы нашых іранічна зазначыў: «Лёд пакажа».

Чаго крывіць душой, менавіта на неспрыяльнае для гішпанцаў надвор’е мы і разьлічвалі. Ня так ужо і часта мадрыдцам даводзіцца гуляць пры мінусавай тэмпэратуры.

Зрэшты, як паказаў матч, падобныя спадзяваньні былі досыць наіўнымі.

Яшчэ толькі заходзячы на «Дынама» зьвярнуў увагу, што чэргі не такія вялікія, як былі мінулымі разамі. Узьнікла падазрэньне, што маразоў маглі спалохацца ня толькі цеплалюбівыя гішпанцы, але і тутэйшыя заўзятары. На шчасьце, вольных месцаў на стадыёне амаль не было. Апошні акорд менскай восені у балельшчыцкім выкананьні прагучаў годна. Перад пачаткам гульні ўсе трыбуны імгненна перафарбаваліся ў жоўты і сіні колеры. Відовішча ўражвала.

А на фанацкім сэктары зьявіліся партрэты гульцоў і трэнэраў. Раней такога яшчэ не было.

У пачатку матчу было відавочна, што БАТЭ хацеў паўтарыць бліцкрыг, які атрымаўся падчас гульні зь «Ювэнтусам». Запомнілася, як на першых хвілінах нападнік Віталь Радзівонаў заклікаў сваіх партнэраў прэсінгаваць «Рэал» на ягонай палове поля. БАТЭ быў настроены па‑баявому.

Толькі ўжо літаральна празь пару імгненьняў адбылася трагедыя ля варот Верамка. Юрэвіч не дацягнуўся да флянгавай перадачы і Раўль застаўся адзін на адзін у штрафной пляцоўцы з нашым брамнікам. Чалавек‑эпоха Раўль такіх памылак супернікам не даруе. Ён дакладна накіраваў мяч пад барысаўскую перакладзіну. Гэта адбылося ўжо на сёмай хвіліне.

Шчасьцю імпульсіўных гішпанскіх камэнтатараў не было мяжы. Напэўна, слова «Гоооооооол» яны крычалі ня менш, чым хвіліну кожны
. Вось і задумаесься пасьля гэтага пра ўзровень нашых майстроў слова, пад камэнтар якіх часам хочацца заснуць.

У футболе няма нічога больш непрадказальнага, чым гульня пасьля хуткага голу. Ніколі не ўгадаеш чым гэта можа скончыцца для абодвух бакоў.

Было добра бачна, што «Рэал» — гэта наймацнейшы клюб, які ступаў на стадыён «Дынама» сёлета. Яшчэ б — у складзе мадрыдцаў былі Ікер Касільяс, Раўль Гансалес, Серхыё Рамас, Хаўер Савіёла, Гуці, Рафаэль ван дэр Ваарт. Але БАТЭ ўжо неаднакроць даказваў, што ў футбол гуляюць не імёны.

Нашы мелі шанцы, каб забіць. Нямнога, але яны былі.
«Рэал» таксама мог рабіць лік большым, але выратоўвалі абаронцы, які па‑хакейнаму, усім целам, клаліся пад удары, а таксама Верамко. «Рэал» так і перамог зь мінімальным лікам — 1:0.

БАТЭ застаецца правесьці адзіны матч у групавым этапе — 10 сьнежня ў Турыне яны сыграюць зь «Ювэнтусам». Гэта ў гульня для турнірных пэрспэктыў барысаўцаў ужо нічога ня значыць.

Як бы нам ні сумна было гэта ўсьведамляць, але менская футбольная восень скончылася.

Напэўна, лішне казаць, што дзякуючы БАТЭ цікавасьць да футболу ў краіне ўзрасла ў дзесяткі разоў. Людзі суткамі былі гатовыя стаяць ля касаў стадыёну, каб патрапіць на гульню,
а ў пошуках «лішняга білеціка» былі гатовыя выкладваць шалёныя грошы. Напэўна, зьявіліся прыросты ў наборах дзіцячых футбольных школ. Каму з малых ня хочацца быць падобным на Гену Блізьнюка ці Ігара Стасевіча?

Хочацца, каб гэта ня быў канец беларускай футбольнай ліхаманкі, каб яна перакачавала ў наступны год, каб на матчы ўнутранага чэмпіянату хадзіла не няшчасная тысяча аматараў. Аднаго лякальнага посьпеху БАТЭ для такога прарыву яшчэ мала, але ён пакідае надзею. Мы нарэшце займелі каманду за якую ня сорамна.

Зьміцер Панкавец

Глядзі таксама:
БАТЭ - Рэал - 0:1
Барысаўскія фанаты не далі АМАПу забраць бел-чырвона-белы сьцяг
Сьцягі і партрэты. Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч
У чатырох групах вызначыліся ўсе ўдзельнікі плэй-оф

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

У Нью-Ёрку самалёт Air Canada сутыкнуўся з пажарнай машынай на ўзлётна-пасадачнай паласе

У Гомелі знясуць даваенны Дом сувязі — замінае пашырыць вуліцу, якая ў гэтым месцы і так мае восем палос1

У цэнтры Мінска п'яны кіроўца пратараніў слуп

У Беларусі пабачылі палярнае ззянне2

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам26

Міністр адказаў на чуткі пра скарачэнне дэкрэтнага адпачынку ў Беларусі

Аляксандр Авечкін стаў другім хакеістам у гісторыі НХЛ, які закінуў 1000 шайб3

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць