Меркаванні2020

Алексіевіч на Ночы паэтаў: Кожны з нас павінен узяць на сябе частку працы зніклых, і вучымся быць беларусамі

Ноч расстраляных паэтаў другі год запар праходзіць у Курапатах увечары 29 кастрычніка. У гэтую ноч у 1937 годзе быў пік расстрэлаў саветамі нацыянальнай эліты Беларусі. Ілюстрацыйнае фота Вольгі Афіцэравай.

Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч звярнулася да ўдзельнікаў Ночы расстраляных паэтаў. Яна перадала тэкст свайго звароту, у Курапатах яго зачытаў Эдуард Пальчыс.

Некалькі стагоддзяў наш нацыянальны дух знішчалі самым варварскім спосабам, асабліва ў сталінскі час — вынішчалі эліту: літаратараў, навукоўцаў, сельскую інтэлігенцыю. Чорныя разамкнутыя дзіркі павінны былі б паглынуць нас. Але насуперак ім у нас свая краіна, свая мова. Мы жывыя! У пустэчах, якія ўтварыліся, кожны з нас павінен узяць на сябе частку працы зніклых. Прыйдзе час, і мы пройдзем па слядах сталінскіх злачынстваў і паставім там помнікі.

Курапаты — гэта сімвал нашай памяці. Сёння нам патрэбныя гэтыя апоры, каб выстаяць у глухія цёмныя часы, калі матэрыяльнасць і страх перамаглі дух. Хлусня перамагла праўду. Здрада перамагла пачуццё нацыянальнага шляху.

У гэтую ноч на гэтым месцы павінны былі б быць тысячы і тысячы людзей, але нас не так шмат, як хацелася б — мінулае для многіх яшчэ ўтоена ў змроку хлусні і спажывецтва. Банальная рэч, калі чуеш такія апраўданні як: я не магу рызыкаваць сваёй працай, сваім поспехам, мяне сістэма тут жа выкіне за борт, а як і за што карміць і вучыць дзяцей?

Аднак нацыянальны дух нельга перавесці ў грошы або кар'еру. Калі-небудзь дзеці спытаюць сваіх бацькоў: а дзе наша Беларусь? Дзе наш час? Дзе наша беларуская гісторыя?

Я не веру, што чалавечае жыццё знікае бясследна. Тут нас атачаюць цені найлепшых нашых продкаў. Пакута — гэта таксама форма ведаў. Нашы продкі, чыё дыханне развеянае тут, вучаць нас адрозніваць годнасць ад здрады, будучыню ад мінулага. Тут мы вучымся рабіць выбар — уверх, як людзі сваёй зямлі, ці ўніз — у манкурцтва.

Лепшае, што мы можам сказаць сёння — гэта чытаць вершы. Я веру, што гэтую мову чуюць і там, уверсе, у іншым свеце.

Вучымся быць беларусамі.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць