Навука і тэхналогіі1313

У Расіі выпрабавалі першую плывучую АЭС

Расатам «паспяхова запусціў рэактар першага расійскага плавучага атамнага энергаблока, паведаміў РІА Навіны прадстаўнік галіны.

«Фізічны пуск рэактарнай устаноўкі правага борта плавучага энергаблока «Акадэмік Ламаносаў» адбыўся ў пятніцу. Рэактарная ўстаноўка ў 17:58 па маскоўскім часе дасягнула мінімальна кантраляванага ўзроўню магутнасці», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Плывучы энергетычны блок «Акадэмік Ламаносаў» праекта 20870 - гэта галаўны праект серыі мабільных энергаблокаў малой магутнасці.

Энергаблок пабудавалі на Балтыйскім заводзе (Санкт-Пецярбург). Ён прызначаны для працы ў складзе плывучай атамнай цеплаэлектрастанцыі (ПАЦЭС).

Энергаблок падыходзіць для эксплуатацыі ў раёнах Крайняй Поўначы і Далёкага Усходу. Яго асноўная мэта - забяспечыць энергіяй аддаленыя прамысловыя прадпрыемствы, партовыя гарады, а таксама газавыя і нафтавыя платформы ў адкрытым моры. Ўвесці энергаблок ў эксплуатацыю плануецца ў порце Певек на Чукотцы ў снежні 2019 года.

«Акадэмік Ламаносаў» абсталяваны двума рэактарнымі устаноўкамі КЛТ-40С, якія здольныя выпрацоўваць электрычную і цеплавую энергію ў намінальным працоўным рэжыме, што дастаткова для падтрымання жыццядзейнасці горада з насельніцтвам каля 100 тысяч чалавек.

Распрацоўшчыкі сцвярджаюць, што ПАЦЭС распрацавана з вялікім запасам трываласці, які прадугледжвае ўсе магчымыя пагрозы і робіць ядзерныя рэактары недасяжнымі для цунамі і іншых прыродных катастроф. 

Каментары13

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ35

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Трохпакаёўка ля парку Чалюскінцаў за $30 000». Арандатар забіў гаспадыню і выставіў кватэру на продаж1

Магутны выбух адбыўся у Ніжнякамску ў Татарстане2

У Расіі вынесены прысуд пасынку вядомага артыста — ён забіў родную бабулю і брата6

«Я сяджу з Пратасевічам. Піпец!» Нявеста Рамана Пратасевіча расказала гісторыю іх знаёмства25

Галоўны трэнер гандбольнага клуба «Мяшкоў» памёр ва ўзросце 50 гадоў

Проста пасярод Гамбурга воўк укусіў жанчыну ў твар9

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона2

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія44

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ35

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць