Эканоміка77

Першы намеснік кіраўніка МЗС: Да піка нашага тавараабароту нам трэба дабраць амаль 30 мільярдаў даляраў

Фота Сяргея Гудзіліна

Тэндэнцыя павелічэння колькасці гандлёвых канфліктаў, якая сёння існуе ў свеце, нясе вялікую пагрозу, у тым ліку і для Беларусі. Пра гэта на Шостым міжнародным Кастрычніцкім эканамічным форуме (KEF) «Беларусь у дзівосным новым свеце» заявіў першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка, піша Tut.by.

— Апошнія гандлёвыя канфлікты патэнцыйна ўжо сёння нясуць вялікую пагрозу. У Беларусі мы ўжо атрымалі пошліны на ўвоз сталі і алюмінію ў ЗША для нашага металургічнага завода. На апошняй штогадовай канферэнцыі МВФ і Сусветнага банка агучваліся рэальныя лічбы, што ў другім квартале гэтага года рост гандлю скараціўся да нуля адсоткаў, грузавыя і авія перавозкі скараціліся ў два-тры разы ў параўнанні з мінулым годам. Думаю, да канца гэтага года будзем мець яшчэ горшую статыстыку, — заявіў Андрэй Еўдачэнка.

Намеснік міністра таксама падкрэсліў, што такая тэндэнцыя для Беларусі вельмі дрэнная, бо сёння, пасля кароткай дыстанцыі аднаўлення, краіна павінна ўтрымаць дынаміку росту аб'ёму тавараабароту.

— Піка нашага гандлю мы дасягнулі ў 2012 годзе, калі аб'ём тавараабароту складаў 92,5 млрд даляраў. Пасля гэтага мы чатыры гады падалі, і наш аб'ём гандлю скараціўся на 45%, а беларускі экспарт упаў на 49%. І толькі ў канцы 2016 года, дзякуючы аднаўленню сусветнай эканомікі, мы пачалі прырастаць. У 2017 годзе мы дадалі 24%, а за дзевяць месяцаў 2018 года ў нас плюс 18,2% у экспарце тавараў. Мы прайшлі вельмі кароткую дыстанцыю аднаўлення, у гэты перыяд было б, вядома, вельмі непажадана зніжаць гэтую дынаміку. Нам яшчэ трэба дабраць амаль 30 млрд даляраў да ўзроўню 2012 года, - сказаў Еўдачэнка.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня8

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня8

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць