Меркаванні2121

Ганна Севярынец: У якога помніка прапанаваць папрасіць прабачэння пільным і мужным міліцыянтам?

Піша Ганна Севярынец для «Радыё Свабода»:

Відэа, у якім мужныя і пільныя міліцыянты ловяць вандала ля помніка Гарадавому (ці з дастаткова вялікай літары напісала я гэтае слова?), тым больш відовішча, дзе белакуры вандал шчыра просіць выбачэння ў помніка, узрушыла мяне да самых глыбінь душы. 

Чытайце таксама: Як у Чачні: падлетак, які даў поўху скульптуры гарадавога, просіць прабачэння ў помніка і міліцыянтаў ВІДЭА

Так! Перапрасіць у помніка! Менавіта гэтага так не хапае нам у нашай стабільна няшчаснай краіне недавучаных дзяцей, недалечаных хворых, недаабароненых ад гвалту жанчын і рана паміраючых мужчын. Ідэя вялікага, агульнанацыянальнага фэстывалю перапрашэньня ў помнікаў сама сабой узьнікла і запалала паходняй у маёй настаўніцкай галаве.

У першую чаргу я б хацела запрапанаваць нашым мужным і пільным абаронцам помнікаў пасадзіць у сваю машыну Леаніда Зайдэса — і няхай ён публічна і шчыра выбачыцца перад помнікам усім расстраляным у Курапатах. Ад самага лета да яго ганебнага рэстарану едуць-ядуць розныя асобы, якім ніяк ня едзецца і ня есца ў іншых, прыдатных для ежы, месцах — выбачацца можна да самага раньня.

Потым давайце зьбярэм некалькі аўтобусаў тых, хто адмаўляецца адкрываць беларускія групы ў садках, беларускія клясы ў школах, усіх, хто адчайна кладзецца на шляху выкладаньня беларускай гісторыі па-беларуску ў беларускіх школах — і завязем іх выбачыцца перад помнікам літары «Ў».

Недалёка ад гэтага помніка можна экскурсійныя аўтобусы яшчэ раз спыніць — і тым жа складам выбачыцца перад помнікам беларускай дзяржаўнасьці, якая насамрэч пачынаецца не ад 1917 году, а крыху раней, раней, помнік, мы ўсьведамілі, мы цяпер ведаем, і ўсім кажам, выбачай нам, помнік!

Велічны і трагічны, чакае ля сваіх ног складальнікаў праграм па беларускай літаратуры помнік Янку Купалу — доўга, доўга, са сьлязьмі павінны выбачацца перад ім складальнікі тых праграм, у якіх усё менш беларускай літаратуры, і ўсё больш белліту.

Міністар па падатках і зборах, а таксама правяральнікі ягонага міністэрства няхай выбачацца перад помнікам гандлярцы на Камароўцы — божухна мой, колькі цярпіць тая гандлярка ад празьмерна прагных зьбіральнікаў і правяральнікаў!

Міністэрства культуры, а таксама кіраўніцтва Спэцкамбінату да вясны ня ўправяцца выбачацца перад гранітнымі нашлёпкамі, якія ляжаць цяпер на Вайсковых могілках на месцах, дзе раней стаялі помнікі.

Ну, і фінальным мерапрыемствам я б арганізавала вялікую вандроўку ў Амэрыку, краіну капіталістаў і буржуа, няхай бы адплыў туды ад якога зручнага порту вялікі лайнэр, на які сабралі б мы чыноўніцтва рознага ўзроўню — і памкнулі б яны па акіянскіх хвалях да берагу Нью-Ёркскай бухты, каб горача і гучна выбачыцца перад статуяй Свабоды.

Аднаго не магу прыдумаць: перад якім помнікам запрапанаваць выбачыцца пільным і мужным міліцыянтам?

Каментары21

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу15

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам знялі на ВІДЭА, як курапаткі проста ў двары дома катаюцца з горкі3

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год64

На расійскай Камчатцы для перавозкі пасажыраў задзейнічалі аўтазакі ФОТА1

Слуцкія фермеры паказалі гіганцкі апетытны кавалак сала — у тыктоку мільёны праглядаў12

Прапагандысты паказалі двух арыштаваных радыёаматараў — Мікіту Красько і Андрэя Рэпеція8

У Кітаі заўважылі амурскую тыгрыцу з пяццю тыгранятамі. Гэта ўнікальны выпадак ВІДЭА2

Макрон: Дзве траціны разведвальнай інфармацыі для Украіны цяпер забяспечвае Францыя5

«Дэпрэсія ў калоніі — з’ява страшная». Фядута расказаў пра Андрэя Паднябеннага, які за кратамі скончыў жыццё самагубствам2

IT-прадпрымальнік Юрый Мельнічак прыдумаў, як падоўжыць жыццё да 120 гадоў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу15

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць