Здарэнні2828

У Мінску «Аэрафлот» не пусціў у самалёт 11-гадовую дзяўчынку з Крыма пасля аперацыі

Па словах бацькоў дзяўчынкі, ім прапанавалі выкупіць яшчэ 9 месцаў у самалёце, каб мець магчымасць паляцець дадому.

Гісторыя адбылася яшчэ ў верасні 2018 года. У пачатку месяца ў Мінск прыехала 11-гадовая Аляксандра Пярлоўская з Керчы разам з маці. Дзяўчынка прыехала на аперацыю.

Аляксандра Пярлоўская

«У дачкі вальгусная дэфармацыя каленных суставаў. Ёй трэба было зрабіць невялікую аперацыю: над каленам устаўляецца спецыяльная скаба, каб скарэктаваць рост сустава, — распавёў «Нашай Ніве» Аляксей Пярлоўскі, бацька дзяўчынкі. — Ехаць у Мінск нам параіў мясцовы доктар. Ён сам з Беларусі. Па яго словах, ён пісаў запыты наконт аперацыі ў Сімферопаль, у Краснадар, але іх праігнаравалі. Тады доктар параіў ехаць у Мінск, маўляў, там дакладна ўсё зробяць вельмі добра».

Аляксандра разам з маці прыехалі на аперацыю ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі. Каштавала гэта каля 500 даляраў.

18 верасня дзяўчынку выпісалі. У той жа дзень яна мусіла ляцець дамоў у Керч самалётам «Аэрафлота».

Аляксандра Пярлоўская пасля аперацыі. Фота Kerch FM

Далей, сцвярджаюць Пярлоўскія, пачалося пекла.

«Перад усім гэтым я званіў ў «Аэрафлот», папярэджваў, што дачка будзе пасля аперацыі на каленях. У кол-цэнтры паабяцалі, што могуць бясплатна прадаставіць каляску перад пасадкай у самалёт. І ўсё.

У дзень вылету жонка з дачкой прыбылі ў аэрапорт за тры гадзіны да вылету. Да іх падышоў галоўны менеджар прадстаўніцтва «Аэрафлота» ў Мінску і сказаў, што ён не дапускае іх да палёту, бо «лічыць, што дачцэ будзе некамфортна». І прапанаваў ім выкупіць 9 месцаў па акцыі — 6 месцаў аплачваеш і яшчэ 3 месцы атрымліваеш бонусам», — запэўнівае Аляксей Пярлоўскі.

Да такога павароту Пярлоўскія гатовыя не былі. Некалькі гадзін ішло разбіральніцтва. Перанесці дату вылету авіякампанія адмовілася — сказалі, што ўжо не паспяваюць.

«Мы сазваніліся з жонкай. Яна ў шоку, дачка ў шоку, абедзве плачуць. Грошай на гатэль няма — ніхто на гэта не разлічваў», — узгадвае Аляксей Пярлоўскі.

У выніку праз знаёмага доктара Пярлоўскі дамовіўся, каб дачцэ з жонкай дазволілі вярнуцца ў бальніцу і правесці там некалькі дзён.

«Адразу яшчэ з Керчы я напісаў скаргу ў «Аэрафлот», напісаў у Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі. Прайшло 2 месяцы. З «Аэрафлота» ніхто нічога не адказаў. З беларускай Адміністрацыі прэзідэнта прыйшоў адказ, што яны накіравалі адпаведныя запыты. І ўсё, — кажа Аляксей. — Таксама з Керчы я напісаў праз інтэрнэт расійскім і беларускім тэлеканалам. Пакінуў нумар жонкі, напісаў: «Яна плача і не ведае, што рабіць. Дапамажыце!» Але ніхто не адгукнуўся, усе праігнаравалі».

У выніку Аляксей прыехаў на машыне ў Мінск і забраў жонку і дачку.

Гэта версія падзей са слоў сям’і Пярлоўскіх. Высветліць погляд іншага боку немагчыма. У прадстаўніцтве «Аэрафлота» ў Мінску паведамілі, што адказаць на пытанні ніхто не можа. Кіраўнік у камандзіроўцы, і калі ён вернецца — невядома.

У мінскім РНПЦ артапедыі і траўматалогіі пацвердзілі, што Пярлоўская лячылася ў іх у верасні, а пасля разам з маці вярталася на некалькі дзён у бальніцу, бо нібыта «Аэрафлот» не пусціў на борт. Дэталяў гісторыі з палётам у бальніцы не ведаюць.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон3

Рэгбістку Марыю Шакура, якая была капітанам зборнай Беларусі, асудзілі па палітычнай крыміналцы6

У суседніх краінах падаражэў бензін. Ці будзе падаражанне ў Беларусі?1

Уладзімір Макей заўсёды браў на працу ссабойкі і казаў, што ў доме павінна пахнуць свежапрыгатаванай ежай9

Латыш пражыў 15 гадоў у Англіі і раптам пераехаў у глухую беларускую вёску. Цяпер трымае гусей і бажыцца, што шчаслівы21

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі4

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей21

«Страйк пакупнікоў». Чалы спрагназаваў зніжэнне цэнаў на кватэры6

Будаўніцтва трэцяй чаргі Зялёналужскай лініі метро: што ўжо зроблена і што яшчэ наперадзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць