Скотленд-Ярд апублікаваў тры новыя відэазапісы, якія тычацца атручэння Скрыпалёў. Відэа зробленыя камерамі назірання ў Солсберы. На іх зняты мужчыны, падобныя на падазраваных Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава.
Скотленд-Ярд сцвярджае, што відэа зробленыя 4 сакавіка 2018 года — у дзень замаху на Скрыпалёў. Першае відэа запісана ў 11:48 па мясцовым часе; на ім мужчыны праходзяць праз турнікеты чыгуначнага вакзала. На другім відэа, знятым у 11:58, яны ідуць міма аўтазапраўкі на вуліцы Уілтан, якая праходзіць недалёка ад дома Сяргея Скрыпаля. Трэцяе відэа зроблена ў 13.00 і паказвае іх на вуліцы Фішэртон за некалькі гадзін да ад'езду з Солсберы.
Скотленд-Ярд таксама апублікаваў фатаграфіі флакона, у якім, як мяркуецца, знаходзілася атрутнае рэчыва «Навічок».

Каментары