На арцы Дружбы народаў у Кіеве актывісты намалявалі расколіну ў знак салідарнасці з тымі ўкраінцамі, якія знаходзяцца ў расійскіх турмах. Гэты праект рэалізавалі некалькі грамадскіх арганізацый, піша Бі-бі-сі — Украіна.
Расколіну намалявалі менавіта ў Дзень памяці ахвяраў Галадамору, актывісты лічаць, што гэта вельмі сімвалічна.
«У сувязі з вайной на ўсходзе Украіны, акупацыяй Крыма, незаконным утрыманнем ўкраінскіх грамадзян па палітычных матывах Расіяй, мы выступаем з гэтай заявай, падпісваючы яе «трэшчынай дружбы» на сімвалічнай славутасці — арцы Дружбы народаў», — адзначаюць актывісты. І дадаюць: «Заўважце, што мы ніякім чынам не ставім пад сумнеў культурную і гістарычную каштоўнасць помніка арка Дружбы народаў».

Сцвярджаецца, што усе дазволы на гэтую акцыю былі атрыманыя.
Каментары