Улада3232

Лукашэнка ў Оршы: Здавалася б, чаго ў мяне такі паганы настрой?

«Галоўнае маё ўражанне пакуль сёння — паскудныя мы людзі. Любіць трэба сваю краіну», — мяркуе кіраўнік краіны.

Рашэнне аб мадэрнізацыі Аршанскага льнокамбіната было правільным, але яго рэалізацыя павінна была быць больш эфектыўнай. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Оршы на нарадзе па развіцці льняной галіны і перапрацоўцы лёну, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што рашэнне аб развіцці ў краіне ільняной галіны было прынята даўно, і сёння ўжо позна спрачацца, ці правільным яно было. «Я лічыў, лічу, а зараз і вы пераканаліся ў тым, што мы зрабілі правільна», — падкрэсліў Лукашэнка.

Разам з тым, паводле яго слоў, праца да гэтага часу наладжана неэфектыўна.

«Галоўнае маё ўражанне пакуль сёння — паскудныя мы людзі. Любіць трэба сваю краіну. І любоў павінна выказвацца не ў балбатні і словах, а ў справах», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў ранейшыя часы лён апрацоўвалі многія краіны: Францыя, Кітай, Расія, Нідэрланды, Бельгія, Казахстан і Беларусь. «Мы былі на шостым-сёмым месцы, калі не браць Савецкі Саюз, — канстатаваў ён. — А цяпер апынуліся на другім месцы. Францыя яшчэ трошкі варушыцца па вытворчасці лёну, толькі якасна ў адрозненне ад нас. Кітай згарнуў вытворчасць, засталося зусім трошкі. Ільнаводства ў Расіі загнулася канчаткова».

У той жа час, заўважыў кіраўнік дзяржавы, людзі цэняць льняную прадукцыю, попыт на яе толькі расце. «А для нас, чарнобыльскай рэспублікі, Украіны і Расіі гэта наогул «лекі». Ільняныя тканіны — гэта выратаванне для нас. Свет даўно зразумеў, асабліва Еўропа: лёну быць. А колькасць вытворцаў памяншаецца. Так правільна мы паступілі, што калісьці заняліся мадэрнізацыяй вытворчасці, асабліва на гэтым ільнокамбінаце - гэта наша гісторыя? Абсалютна правільна. І жыццё гэта пацвердзіла, — заявіў ён.

— Здавалася б, чаго ў мяне такі паганы настрой? Бо мы абыякава ставімся да гэтага».

«Праходзячы па гэтых цэхах, кіраўнік прадпрыемства проста сказаў: вось кароткае валакно, вось гэта зрабілі, то зрабілі. Выдатныя тканіны робяць з кароткага льновалакна, мы іх бачылі. Але гэта ўсяго 30-35% ён перапрацаваў. А астатнія 65-70% дзе? Спакаваў, кудысьці адправіў, нешта сам зрабіў. Сёння 60-70% кароткага льновалакна не даюць таго даходу, той эфектыўнасці і прыбытку, якую мы маглі б мець», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары32

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу22

Бабарыка сустрэўся з прыхаджанамі царквы ў Берліне, дзе год за годам моляцца за беларускіх палітвязняў5

Беларускі хакеіст згуляе ў матчы зорак АХЛ

Відэа з тэгеранскага морга сведчаць пра вельмі жорсткае падаўленне пратэстаў у Іране33

Памятаеце фота, як сцюардэса «Белавія» адпачывала ў турбіне самалёта? Дзяўчына распавяла яго гісторыю

Вялікабрытанія адхіліла прапанову Францыі і Італіі пачаць перамовы з Пуціным2

Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ28

У Жодзіне частка дамоў засталася без ацяплення і гарачай вады

«Падвойнае пасланне для ЗША». У Грэнландыю пачалі прыбываць еўрапейскія вайскоўцы. Пакуль малаколькасныя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць