Грамадства1717

Зброю вывезлі ў Расію — новыя падрабязнасці справы аб крадзяжы аўтаматаў у Баранавічах. Затрыманыя 20 чалавек

Расследаванне справы аб выкраданні зброі і боепрыпасаў у адной з вайсковых часьцей Баранавічаў працягваецца, ужо затрымана 20 чалавек, паведамілі Радыё Свабода ў Сьледчым камітэце. Абвінавачаныя даюць прызнальныя паказанні.

Пра тое, што ў адной з вайсковых часьцей Баранавічаў адбываліся крадзяжы зброі і боепрыпасаў, паведамілі 5 жніўня. Пазьней факт крадзяжу пацьвердзілі ў Мінабароны і Сьледчым камітэце.

8 жніўня СК паведаміў, што па справе аб крадзяжы зброі ў Баранавічах затрыманыя 14 чалавек. Ініцыятарам завядзення крымінальнай справы стаў камандзір часьці.

Таксама на пачатку жніўня стала вядома, што адзін зь фігурантаў справы — 24-гадовы прапаршчык Дзьмітры К., які, паводле папярэдняй інфармацыі, выносіў зброю з тэрыторыі часьці. Родныя Дзьмітрыя яго віну катэгарычна адмаўляюць. Як расказала ў размове з журналістам парталу Tut.by маці Дзьмітрыя Ларыса, яе сын увесь час аддаваў службе і жыў вельмі сьціпла. Пра затрыманьне сына яна даведалася празь пяць дзён, калі да яе зь ператрусам прыехала сьледчая група.

Як стала вядома Свабодзе, сьледчыя дзеяньні па справе аб крадзяжы зброі ў Баранавічах працягваюцца дагэтуль. Колькасьць затрыманых па ёй асобаў павялічылася да 20 чалавек.

«Выяўлена 20 чалавек, якія маюць дачыненьне да зьдзяйсьненьня супрацьпраўных дзеяньняў, — сказаў Свабодзе кіраўнік аддзелу інфармацыі Сьледчага камітэту Сяргей Кабаковіч. — Адзін зь іх затрыманы на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі з выкрадзенай зброяй. Вырашаецца пытаньне аб яго экстрадыцыі. Фігуранты справы даюць прызнальныя паказаньні. Уся выкрадзеная зброя выяўленая і сканфіскаваная», — сказаў Кабаковіч.

Расьсьледаваньне крымінальнай справы працягваецца. Калі яе перададуць у суд, пакуль невядома.

Выносілі аўтаматы і гранаты на продаж: падрабязнасці засакрэчанай справы, якая можа каштаваць пасады некалькім міністрам

Каментары17

Цяпер чытаюць

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады3

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Усе навіны →
Усе навіны

«Трохкарчмовая», «Раздарожная» і «Макаёнка». Якія назвы станцый метро прапануе Аб'яднаны пераходны кабінет22

У Кіеве начальнік упраўлення паліцыі спрабаваў уцячы разам з $400 тысяч2

УСУ разнеслі базу захоўвання «шахедаў» у Данецку4

Лукашэнка ў Мазыры адкрыў абноўлены мост цераз Прыпяць7

Прынамсі 24 сваякі Пуціна атрымалі пасады, звязаныя з дзяржавай8

«Ніхто не вінаваты?» Першакласніца знікла з падоўжанкі і знайшлася ў рэанімацыі7

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады3

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць