Усяго патроху33

Мядзведзь у мінскім заапарку заснуў, не дачакаўшыся нявесты з Пензы

Мядзведзь Трыстан у мінскім заапарку з надыходам маразоў заснуў, не дачакаўшыся прыезду нявесты — мядзведзіцы Нюры — і новага жылля, расказала карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» вядучы заатэхнік заапарка Аляўціна Цімашкова-Красоўская.

Трыстан. Фота: «Мінск-Навіны».

Мядзведзіца Нюра рыхтуецца да пераезду ў мінскі заапарк з Пензы. Перш, чым Нюра і Трыстан пазнаёмяцца, мядзведзіца пройдзе каранцін, які доўжыцца не менш за 21 дзень. Цяпер афармляюцца дакументы для перавозкі жывёлы на новае месца жыхарства.

Будаўніцтва новага жылля для пары мядзведзяў скончылі літаральна тыдзень таму і цяпер яго ўладкоўваюць. Новы вальер займае шырокую тэрыторыю, тут ёсць усё для камфортнага размяшчэння пары — два берлагі, пясочніца, вадаём, кармушкі. Калі мядзведзяў паселяць у новае жытло, пакуль незразумела, паколькі тэрміны дастаўкі Нюры ў мінскі заапарк яшчэ не вызначаны. Трыстан пакуль спіць у старым вальеры.

Дарэчы, перад спячкай мядзведзям павялічваюць рацыён харчавання на 30—50%. Кормяць хлебам, салодкімі кашамі, гароднінай, варанай рыбай. Любімая ежа Трыстана — згушчонка, кавун і марозіва.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон

Усе навіны →
Усе навіны

«Хацеў пайсці на службу, абараняць вас ад дронаў». Гамельчука, які марыў служыць у войску, затрымалі «за падпіску»1

«У калонію заехала жанчына, якая адпраўляла мне мілыя пасылкі». Інтэрв’ю з галоўнай рэдактаркай Tut.by Марынай Золатавай5

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус12

У Беларусь вярнуўся першы бусел ФОТАФАКТ4

У Бярэзінскім запаведніку прачнулася мядзведзіца Умка

Расія ўводзіць спіс машын, дазволеных як таксі. Збольшага ламачча ламаччам4

Затрыманы былы першы намеснік Міністэрства абароны Расіі Руслан Цалікаў5

Украіна збіла верталёт Ка-272

Памілаваныя 15 палітвязняў, у тым ліку дзве сямейныя пары10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць