Ежа4242

Незвычайная і простая рыбная закуска: шчэцінскі папрыкаш 

Калі чуеш слова «папрыкаш», першым чынам думаеш пра венгерскую кухню, пра стравы з вялікай колькасцю мяса і перцу. Але сёння размова пойдзе пра зусім іншы папрыкаш, які мае сваё паходжанне з польскага горада Шчэцін. Рэцэпт гэтай рыбнай закускі быў распрацаваны ў 60-х гадах на адным з рыбных прадпрыемстваў горада і так палюбіўся людзям (асабліва студэнтам і турыстам), што ў хуткім часе палову прадукцыі прадпрыемства складаў толькі папрыкаш.

Яго нават экспартавалі ў 32 краіны па ўсім свеце. А ў 2010 шчэцінскі папрыкаш атрымаў статус традыцыйнага прадукту Польшчы.

Сёння не праблема знайсці рыбныя закускі на палічках у краме, але я раю прыгатаваць такі паштэт самому. Такім чынам, вы зможаце дадаць спецыі на свой густ і дакладна будзеце ўпэўненыя ў якасці прадукту. Смачна есці!

На 3 слоікі:

  • 250 гр. белай рыбы (хек, мінтай, траска);
  • 250 гр. вэнджанай скумбрыі;
  • 1 вялікая цыбуліна;
  • 2 зубчыкі часнаку;
  • 2 морквіны;
  • 2 лаўровыя лісты;
  • некалькі зярнятак духмянага перцу;
  • 1 слоік кансерваваных таматаў;
  • 100 гр. рысу;
  • 2 ст. л. таматнай пасты;
  • 2 ст. л. вострага кетчупу;
  • соль, перац, папрыка;
  • алей для смажання.

Падрыхтоўка:

Рыс варым да гатоўнасці. Цыбулю і часнок дробна наразаем. Моркву тром на тарцы.

Свежую рыбу па максімуме чысцім ад костак, смажым на алеі да залацістагу колеру.

Вэнджаную рыбу таксама чысцім і абіраем ад костак.

Гатаванне:

На патэльні смажым цыбулю да празрыстасці, дадаём часнок, моркву і спецыі (лаўровы ліст і духмяны перац). Праз некалькі мінут дадаём таматы (лепей, калі яны будуць нарэзаныя на кавалачкі ці можна здрабніць таматы блэндарам). Наступны крок — дадаём рыбу і тушым, пакуль рыба не пачне распадацца на маленькія кавалкі (прыкладна 15—20 хвілін). Апошнімі інгрэдыентамі дадаём рыс, таматную пасту і кетчуп, прыпраўляем па смаку соллю, перцам і папрыкай. Можна дадаць трошачку цукру, калі адчуваеце, што трэба збалансаваць смак.

Папрыкаш раскладваем па стэрылізаваных слоіках, закрываем накрыўкай. Пастэрызуем у рондалі з вадой пры тэмпературы 90 градусаў прыкладна 15 хвілін.

Канечне, можаце прыгатаваць меншую порцыю і адразу яе есці, без пастэрызацыі.

Каментары42

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая115

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў на свабоду кіраўнік беларускага Ernst&Young Павел Лашчанка1

Птушыная драма: чорны бусел ужо 6 гадоў спрабуе знайсці кампанію сярод белых3

Вызваленая Вера Кананенка і яе муж Сяргей Кардаш

Скандал з маршруткай з Новай Баравой: маці не дазволілі правезці дзіця на каленях бясплатна. Хто мае рацыю?2

Коўл узняў пытанне пра новыя арышты. «То-бок мы вызваляем 10 чалавек, а яны арыштоўваюць яшчэ 10»21

Ці чакаць гэтым летам у Беларусі экстрэмальнай спёкі?1

«Палкоўнік прынёс мне новыя красоўкі». Валянцін Стэфановіч з «Вясны» расказаў, як іх рыхтавалі да вызвалення1

Памёр Чак Норыс3

Лукашэнка пракаментаваў вызваленне палітвязняў і лёс 235, што застаюцца ў краіне8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая115

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць