Улада77

Мінадукацыі: кожны вучань мусіць мець свой ноўтбук

Так мяркуюць у Мінадукацыі і дадаюць: «Яны мала што даюць. Эфектыўнасць іх выкарыстання невысокая».

У 2009 годзе трэба адмовіцца ад масавага набыцця камп’ютэрных класаў у школах Беларусі.

Пра гэта заявіў дырэктар галоўнага інфармацыйна‑аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі доктар тэхнічных навук Мікалай Лістапад 11 снежня на канферэнцыі «Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі» ў Мінску.

«Яны мала што даюць. На мой погляд, эфектыўнасць іх выкарыстання невысокая», — сказаў М.Лістапад.
Адмова ад набыцця камп’ютэрных класаў у школах дазволіць зэканоміць фінансавыя сродкі. У цяперашніх эканамічных умовах фінансаванне дзяржпраграмы «Комплексная інфарматызацыя сістэмы адукацыі Беларусі» на 2009 год будзе скарочана, заявіў чыноўнік.

«Трэба засяродзіць намаганні на больш эфектыўным выкарыстанні наяўных рэсурсаў: стварыць аб’яднанні інфармацыйнага асяроддзя, дзе гэта магчыма, злучыць установы адукацыі сеткай», — лічыць прадстаўнік Мінадукацыі.

Паводле яго слоў, на будучыню неабходна шукаць іншыя падыходы да аснашчэння школ камп’ютэрнай тэхнікай. Цяпер адзін з іх абмяркоўваецца ў міністэрстве.

«Трэба паставіць задачу — каб кожны вучань меў свой ноўтбук», — заявіў М.Лістапад.
Паводле яго слоў, у школе павінна быць адзіная лакальная сетка, да якой «з гэтым ноўтбукам вучань павінен падключыцца». Усе лакальныя сеткі павінны быць аб’яднаны высакахуткаснымі каналамі сувязі ў адзіную электронную адукацыйную прастору краіны. «Многія кажуць, што гэта вельмі дорага», — зазначыў чыноўнік.
Ён лічыць, што гэтую праблему можна вырашыць, калі правільна сфармуляваць патрабаванні да ноўтбука.

У найбліжэйшы час, сказаў М.Лістапад, у Мінску будзе набыта некалькі мабільных класаў, і можна будзе «паглядзець, што з гэтага атрымаецца».

Акрамя адмовы ад закупкі камп’ютэрных класаў прадстаўнік Мінадукацыі паведаміў пра іншыя меры, якія плануецца прыняць у сферы інфарматызацыі адукацыі ў сувязі са скарачэннем сродкаў. Так, у 2009 годзе паменшыцца колькасць распрацовак электронных сродкаў навучання, бо многія прадукты, што распрацоўваюцца, не заўсёды запатрабаваны. У наступным годзе плануецца скараціць колькасць распрацовак сайтаў і парталаў, адмовіцца ад стварэння новых сістэм кіравання.

БелаПАН

Каментары7

Цяпер чытаюць

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы7

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў на свабоду палітвязень Аляксей Кубракоў. Сілавікі назвалі яго «кур’ерам Байсола»

Расія папярэджвала Алі Хаменеі пра ўдар, але той нібыта абраў пакутніцкую смерць5

Лясгас запрашае падзарабіць на высадцы лесу. Беларусы здзівіліся аплаце за гэту працу8

Івулін зрабіў тату ў памяць пра Мелказёрава — вось які сэнс стаіць за імі4

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк13

Падрабязнасці ДТЗ у Мінску: жанчыне стала дрэнна за рулём, яна збіла дзяўчынку

«Бранск пад ракетным ударам!» — «Вы не тушыце, дагарыць хутчэй». Мінабароны Украіны па-чорнаму адпальвае ў Threads22

У Мінску адкрыецца незвычайная ўстанова для жанчын5

У Мінску BMW урэзалася ў агароджу і перакулілася1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы7

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць