Грамадства1010

Прыйшоў з кувалдай бурыць лаву Клінтана. Абаронцы Курапат спынілі вандала

Увечары 19 сьнежня абаронца Курапатаў Пётар Рабушка ды іншыя актывісты спынілі вандала, які прыйшоў на тэрыторыю народнага мэмарыялу, адмыслова каб зламаць адзін зь яго аб’ектаў — лаву Клінтана, піша «Радыё Свабода».

Лава Клінтана ў Курапатах, фота: Радыё Свабода.

Пра інцыдэнт Свабодзе распавёў адзін зь лідэраў абароны Курапатаў Павал Севярынец.

«Сёньня ў пікеце каля рэстарацыі «Поедем поедим» нас брала ўдзел пяцёра, у тым ліку актывіст Пётар Рабушка, які адмыслова прыяжджае з Радашкавічаў.

Пайшоў ён адсюль, каб ехаць дахаты, блізу 19 гадзіны, а ішоў праз Курапаты. Раптам пазваніў, што каля лавы Клінтана бачыць падазронага чалавека з кувалдай і сякерай. Што той ужо нацэліўся бурыць лаву.

Потым Пётар распавёў, што падбег да зламысьніка і спытаў, што ён тут робіць, а той адказаў «Не твайго сабачага розуму справа» і кінуўся на яго зь сякерай.

У гэты момант наблізіліся Дзяніс Урбановіч і Зьміцер Казакевіч, якія ад пікету пабеглі на дапамогу Пятру, і тады вандал пусьціўся наўцёкі празь лес. Бег шпарка, хоць нёс свае інструмэнты. Відаць, на кальцавой яго чакаў аўтамабіль, бо яму неяк удалося хутка адтуль зьехаць.

На сьнезе застаўся адбітак кувалды і ягоныя сьляды, мы ўсё сфатаграфавалі. Калі міліцыю інцыдэнт зацікавіць, ёсьць фатаздымкі і апісаньне зьнешнасьці вандала», — сказаў Павал Севярынец.

Павал Севярынец не выключае, што вандал, якога бачыў актывіст Пётар Рабушка, можа мець дачыненьне да пашкоджаньня мэмарыяльнага знаку ў Курапатах, якое выявіла 18 сьнежня скульптар Вольга Нячай. На знаку скульптар убачыла драпіны ў выглядзе зоркі Давіда. Вядома, што праверку па гэтым факце вядзе міліцыя Бараўлянскага аддзелу Менскага РАУС.

Лава Клінтана была ўсталяваная ў Курапатах у памяць пра наведваньне ў 1994 годзе народнага мэмарыялу прэзыдэнтам ЗША Ўільямам Клінтанам. Лаву двойчы бурылі, і двойчы намаганьнямі абаронцаў Курапатаў яе аднаўлялі.

Каментары10

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць