Нерухомасць2323

У Драздах-2 выставілі на продаж адзін з самых незвычайных катэджаў краіны — шмат ФОТА

У базах агенцтваў нерухомасці з’явілася новая прапанова — самы незвычайны катэдж у элітным раёне Вяснінка, больш вядомым як «Дразды-2».

У квартале жывуць некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў лукашэнкаўскай эліты — ад мільянера Аляксандра Шакуціна да міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, — якім раздалі зямлю амаль задарма.

Аднак сустракаюцца і катэджы бізнэсменаў. Некаторыя з іх выкуплялі зямлю ў вяскоўцаў па рынкавай цане. Такія дамы рэдка выстаўляюцца на продаж. Аднак адзін з катэджаў па вуліцы Вяснінка ўсё ж шукае новага гаспадара. Праўда, цяперашні ўласнік нават прыблізна не пазначыў цану збудавання.

Гэты дом вылучаецца сярод іншых незвычайным цёмным фасадам. Мясцовыя жыхары некалькі гадоў таму расказалі «Нашай Ніве», што іх палохае гэты балтыйска-скандынаўскі праект — маўляў, вонкава падобны на крэматорый. Яны ж адзначалі, што тут жыве сям’я прадпрымальніка, які займаецца ювелірным бізнэсам.

Аднак архітэктарка Аляксандра Баярына высока ацэньвала незвычайны катэдж:

«Сучасныя матэрыялы адпавядаюць форме і кампазіцыі. Нават пры такой змрочнасці станоўча працуе маналітнае вобразнае рашэнне аб’ему як сукупнасці ўсіх даступных позірку элементаў. Усё ідэальна! Калі яшчэ ўдала выкананы ландшафтны дызайн, праект можна аднесці да найлепшых у краіне».

Як выявілася, унутры дом не менш арыгінальны, чым звонку.

«Архітэктарамі быў абраны стыль эклектыка — спалучэнне арт-дэко і хай-тэка. Шматслаёвы фасад абліцаваны натуральным каменем — сланцам. Усё аздабленне — з Італіі», — гаворыцца ў аб’яве. Дарэчы, плошча дома — 450 квадратных метраў.

Ці падабаецца вам?

Ад Абельскай да Ярмошынай: 112 уладальнікаў катэджаў у Драздах, поўны спіс

Каментары23

Цяпер чытаюць

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія дранікі будуць прэтэндаваць на спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА2

Apple выпусціла новы макбук усяго за 600 даляраў3

Пад Рэчыцай пачалі рамонт моста праз Дняпро, часткова закрытага больш за 20 гадоў

Завабліваць аўдыторыю ў расійскі месенджар Max пачалі і раёнкі4

У трох усходніх абласцях істотна павялічылі хуткасць мабільнага інтэрнэту4

У Літве ненавісніку беларусаў далі хатнюю хімію і забаранілі карыстацца інтэрнэтам15

Новы прэм'ер Нідэрландаў выступіў супраць прынцыпу аднагалоснасці пры прыняцці рашэнняў ЕС7

У чым розніца паміж Трампам у Іране і Пуціным ва Украіне21

Спыняе працу Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць