Магілёвец, які знік без вестак 1 студзеня, знойдзены мёртвым, паведамілі ў Магілёўскай абласной міліцыі.

Паводле аператыўнай інфармацыі, 29-гадовы магілёвец працаваў на прадпрыемстве ў аграгарадку Рэчкі. У сельскім доме культуры гэтага ж аграгарадка ён святкаваў Новы год, і там яго п'яным бачылі мясцовыя жыхары. У навагоднюю ноч ён і знік. Пошукі пачаліся 2 студзеня пасля заявы ад родных. Мужчыну шукаў и атрад «Ангел».
Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РАУС Магілёва 5 студзеня знайшлі яго цела без прыкмет гвалтоўнай смерці ў нежылым доме ў аграгарадку Рэчкі Магілёўскага раёна. Паводле папярэдняй версіі, мужчына захрас у праёме цокальнага паверха (падвала), калі спрабаваў туды залезці. Абставіны і дакладную прычыну смерці вызначаюць эксперты і следчыя.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары