Усяго патроху

Японец закахаўся ў беларуску, палюбіў музыку J:Морс і праспяваў песню гурта па-беларуску ВІДЭА

Нішымота Тадашы — японец з прэфектуры Осака. Яму 27 гадоў, і ён жанаты з беларускай. Нядаўна ён запісаў відэа, у якім праспяваў урывак песні J:Морс «Блiзка» і павіншаваў беларусаў з Новым годам. Tut.by спытаў у Нішымота, якія яшчэ песні на беларускай ён мог бы праспяваць і ці складана яму даецца вымаўленне.

Японец Нішымота Тадашы вучыўся па спецыяльнасці «права». Свабодна валодае кітайскай і англійскай мовамі, руская мова — на сярэднім узроўні, беларуская — базава. У 2013-м пазнаёміўся з дзяўчынай Машай з Мінска — яна стала яго жонкай.

Нішымота распавядае, што да знаёмства з жонкай Машай абсалютна нічога не ведаў пра Беларусь, акрамя назвы, якую чуў на Алімпійскіх гульнях. Іншыя беларускія гурты, акрамя J: Морс, ён не слухае.

— Калі пазнаёміліся з Машай, сталі часта слухаць розныя песні. Тады мне ў душу запала песня J:Морс «Красавік». Мяне ўразіла мелодыя. Я чуў шмат рознай музыкі, на розных мовах, але песні J:Морс — неверагоднае апусканне ў атмасферу, растварэнне ў музыцы. Словаў тады я зусім не разумеў. Але адчуваў, што словы песні, напэўна, такія ж чароўныя. А пасля слухаў і песні «Анёлы не спяць», «Не памірай», «Чмялі», вядома, «Блiзка». Я ўсе гэтыя шэсць гадоў сачу за творчасцю J:Морс, за іх навінкамі. Цяпер я сам паказваю і рэкамендую Машы і сябрам новыя песні гурта.

Ідэя зняць відэа з віншаваннем да Новага года і ўрыўкам песні з'явілася не ў Нішымота і нават не ў Машы, а ў сяброўкі Каці, арганізатара неафіцыйнага фан-клуба J:Морс.

— Менавіта Каця, ведаючы нашую любоў да J:Морс, у снежні 2016 года папрасіла зняць кароткае віншаванне з Новым годам з Пекіна для гурта. У гэтым годзе (2018-м) хацелася яшчэ больш паказаць J:Морс сваю падзяку і любоў і расказаць, што ў іх ёсць фанаты па ўсім свеце. Мы вырашылі запісаць відэа з песняй «Блiзка».

Нішымота Тадашы кажа, што ён даведаўся даслоўны пераклад песні, старанна запамінаў словы, а матыў вучыць ужо не трэба было — ведаў яго на памяць. Але некаторыя складанасці ўсё-ткі паўсталі — з вымаўленнем.

— Асабліва цяжка даецца «г», ніяк не атрымліваецца гэты гук. Але я стараюся. Вядома, «дж», «дз» — таксама нялёгка вымавіць. Даволі незвычайныя для мяне гукі. А вось «р» мне даецца на здзіўленне лёгка, таму што я з Осакі, у нас у кансайскім дыялекце прысутнічае гук «р». На мой погляд, беларуская мова вельмі меладычная, напеўная, — кажа Нішымота і дзеліцца, якія яшчэ песні на беларускай змог бы заспяваць: — Думаю, калі падрыхтавацца, без падглядвання ў словы змагу праспяваць «Беларускае золата», «Маё сонца», «Крылы».

Дарэчы, восенню 2018 года Нішымота ўпершыню прыязджаў у Менск разам з усёй сваёй японскай сям'ёй у госці да беларускіх сваякоў.

— Можа, каб апісаць Беларусь адным словам, то для мяне гэта «прырода». Столькі зеляніны, столькі дрэў, на вуліцах так чыста і спакойна. І людзі такія добрыя, спагадлівыя, даведаўшыся, што я з Японіі, казалі мне «коннічыва» («добры дзень»). Я паглядзеў Мінск, паеў дранікі, з'ездзіў у Мірскі і Нясвіжскі замкі. Вельмі спадзяюся яшчэ не раз прыехаць у прыгожую Беларусь, сустрэцца з J:Морс, можа, нават разам праспяваць, з'ездзіць на прыроду ў лес і на возера, убачыць Белавежскую пушчу на свае вочы.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў17

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Растварыць і змыць у каналізацыю: у свеце набірае папулярнасць тэхналогія «воднай крэмацыі» памерлых15

Сырскі: За люты УСУ вызвалілі больш тэрыторыі, чым расіяне захапілі7

Удары Ізраіля і ЗША па Іране прывялі да закрыцця важных нафтагазавых аб’ектаў на Блізкім Усходзе2

У Мінску расказалі, якой будзе былая Валадарка пасля рэканструкцыі ФОТЫ2

Расійскім прапагандыстам з Russia Today разбамбілі офіс у Тэгеране4

У Бабруйску ледзь не абрынуўся мост цераз чыгунку2

У выніку атрыманых раненняў памерла жонка аяталы Алі Хаменеі8

Грошы на рэпатрыяцыю ў Беларусь цела аператара Дзяніса Сакалоўскага сабралі1

Памерла Алена Яськова1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў17

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць