Грамадства88

Дзяржава вырашыла не зносіць Асмалоўку

Міністэрства культуры прыняло пастанову наконт мінскага раёна Асмалоўка, які яшчэ нядаўна хацелі знесці. Дакумент апублікаваны на сайце pravo.by.

Пабудовы ў раёне вуліц Старавіленская — Кісялёва — Багдановіча — Чычэрына — Куйбышава — Пашкевіч — Камуністычная — праспект Машэрава будуць знаходзіцца пад аховай дзяржавы.

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці трэцяй катэгорыі атрымаюць 11 будынкаў:

  1. Багдановіча, 6 / Пашкевіч, 1,
  2. Багдановіча, 8,
  3. Багдановіча, 10,
  4. Багдановіча, 31 / Камуністычная, 42,
  5. Багдановіча, 33,
  6. Камуністычная, 3 / Куйбышава, 21,
  7. Камуністычная, 5,
  8. Камуністычная, 6 / Чычэрына, 7,
  9. Куйбышава, 19,
  10. Пашкевіч, 9 / Чычэрына, 2,
  11. Пашкевіч, 11/ Куйбышава, 17.

Акрамя таго, забараняецца змяненне вышыні, архітэктурных рашэнняў і дэкарацыі фасадаў будынкаў, у тым ліку і тыпавых двухпавярховых будынкаў. Забудова прызнана гістарычна каштоўнай.

Кварталы Асмалоўкі аднесеныя да зоны рэгулявання забудовы. Гэта азначае, што там забараняецца ўзвядзенне будынкаў і збудаванняў, надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за адзнаку, пазначаную ў дакуменце.

Пяць прычын, чаму Асмалоўка не павінна быць знесеная

Міхал Анемпадыстаў: Асмалоўка — апошні кавалак горада, які перадае атмасферу паваеннага Мінска

Стась Карпаў: Навошта мне Асмалоўка? А навошта вам, каб яе не было?

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў10

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

«Пачым шклянка бульбы?» У сеціве праз слёзы смяюцца з ураджаю3

Мінскія ўлады пракаментавалі чуткі пра адмену станцыі метро «Прафсаюзная»6

Intercars таксама адмяніла рэйс у Літву

«Пояс крэпасцяў» на Данбасе: чаму ён важны для Украіны1

Што адбываецца з квіткамі на аўтобусы з Мінска ў Вільню пасля масавай адмены рэйсаў? Гэта нешта ненармальнае19

Пастаўкі нафты па нафтаправодзе «Дружба» ў Еўропу зноў спыніліся3

Кім Чэн Ын узнагародзіў вайскоўцаў, што ваявалі з Украінай8

Хлопец паскардзіўся, што праз калапс на мяжы не можа выехаць з Варшавы ў Мінск. Беларусы падзяліліся лайфхакамі9

Беларусы ў сацсетках абураюцца, што дэкрэтніцам нібыта плацяць больш, чым тым, хто ходзіць на працу30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў10

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць