Грамадства88

На стадыёне «Дынама» лічаць, што правесці Дзень Волі ў іх немагчыма

Святочнага канцэрта ў гонар Дня Волі на стадыёне «Дынама» не будзе. Пра гэта TUT.BY распавялі ў кіраўніцтве стадыёна.

Нагадаем, сёння арганізатары святкавання Дня Волі заявілі, што канцэрт сёлета плануецца правесці на стадыёне «Дынама». У сябе ў фэйсбуку яны напісалі, што з кіраўніцтвам стадыёна аргкамітэт ужо правёў папярэдняе абмеркаванне варыянту правядзення на гэтай пляцоўцы Дня Волі — 2019.

«Атрымана інфармацыя, што ёсць магчымасць закрыць поле і бегавыя дарожкі адмысловым пакрыццём, паставіць сцэну, забяспечыць наведнікаў харчаваннем і цёплымі напоямі праз шматлікія кропкі продажу на стадыёне. У гэты час на стадыёне не плануецца вялікіх мерапрыемстваў: футбольны сезон пачнецца ў красавіку, а Еўрапейскія гульні адбудуцца ў чэрвені-ліпені, таму стадыён будзе гатовы прыняць Дзень Волі пры пазітыўным адказе Мінгарвыканкама», — напісалі арганізатары.

У «Дынама» заявілі, што ніякіх папярэдніх абмеркаванняў і дамоўленасцей з арганізатарамі Дня Волі не было.

— Кіраўніцтва ГУ «Нацыянальны алімпійскі стадыён «Дынама» паведамляе пра тое, што з кіраўніцтвам стадыёна папярэдняга абмеркавання варыянту правядзення Дня Волі на стадыёне не было. Дадаткова паведамляем аб немагчымасці правядзення Дня Волі на тэрыторыі стадыёна, бо Нацыянальны алімпійскі стадыён з'яўляецца галоўнай спартыўнай арэнай краіны, галоўнай пляцоўкай для правядзення II Еўрапейскіх гульняў. Арыентаваны ён на правядзенне спартыўна-масавых, культурна-відовішчных мерапрыемстваў, але ў дадзены момант знаходзіцца ў актыўнай фазе падрыхтоўкі да Еўрапейскіх гульняў, такім чынам правядзенне спартыўна-масавых і культурна-відовішчных мерапрыемстваў цяпер абмежавана, — заявілі ў ГУ «Нацыянальны алімпійскі стадыён «Дынама».

Пазней Павел Белавус заявіў, што ўсё ж ён размаўляў з намеснікам дырэктара па асноўнай дзейнасці Станіславам Вазняком.

Далей яны абмяркоўвалі рэальнасць задумы. Вазняк сказаў, што стадыён падпарадкоўваецца гораду і яны прымаюць рашэнне, таму трэба падаваць заяўку мэру, што сёння і было зроблена.

«Таму не панікуем і чакаем афіцыйнага адказу ад горада і далей у залежнасці ад адказу вырашаем што рабіць»,

— піша Белавус.

Павел Белавус пра Дзень Волі: Не панікуем і чакаем афіцыйнага адказу ад горада

Дзень Волі — 2019 хочуць правесці на стадыёне «Дынама»

Каментары8

Цяпер чытаюць

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі6

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сістэмнага адміністратара Беларускай чыгункі і былога спецназаўца асудзілі за палітыку і абвесцілі тэрарыстам4

Іранскія шахеды прыляцелі ў Азербайджан — адзін упаў каля школы, другі выбухнуў на тэрыторыі аэрапорта11

Нявеста адправіла жаніха перад вяселлем на псіхіятрычную экспертызу7

«Пра страту $78 000 я б моцна перажывала». Беларуска своечасова адмовілася ад купляння кватэры3

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве13

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі6

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць