Свет66

Забітага мэра Паўла Адамовіча пахавалі ў галоўным храме Гданьска ФОТЫ

PAP / Adam Warżawa

У Гданьску пахавалі трагічна памерлага мэра гэтага горада Паўла Адамовіча. Урну з прахам пахавалі ў капліцы св. Марціна базілікі св. Панны Марыі. Апошні раз развітацца з мэрам на вуліцы Гданьска і шэрагу гарадоў па ўсёй Польшчы выйшлі дзясяткі тысяч людзей, перадае Польскае Радыё.

Пахаванне Паўла Адамовіча пачалося памінальнай імшой. На яе пачатку ліст са спачуваннямі ад прымаса Польшчы, арцыбіскупа Войцэха Поляка прачытаў арцыбіскуп Генрых Мушынскі. Арцыбіскуп Славай Лешэк Глудзь перадаў сям'і Паўла Адамовіча спачуванні ад Папы Францішка і ружанцы бацькам мэра, удаве Магдалене, дачкам Антоні і Тэрэсе, а таксама брату Пятру.

Удава трагічна загінулага мэра Гданьска, Магдалена Адамовіч, падзякавала Богу, што шмат гадоў таму ён злучыў іх на адзіным шляху. Яна ўспомніла пра гады сумеснага жыцця і дабро, якое ёй дарыў яе муж. Яна прыгадала, што ў маі магла быць 20-я гадавіна іх шлюбу.

Магдалена Адамовіч успомніла апошнія словы, якія мэр Гданьска сказаў перад смерцю: «Гэта выдатны час дзяліцца дабром. Вас любяць! Гданьск ёсць выдатным горадам у свеце. Дзякуй Вам! — Гэта твае апошнія словы, Павел. Пасьля іх Ты сышоў са святлом да Нябёсаў».

«Ён ахвяраваў гэтай службе роднаму гораду сваё сэрца, энтузіязм, прафесійныя кампетэнцыі, свае пачуцці, інтэлект, а таксама творчае ўяўленне. Гданьск з'яўляецца шчодрым, Гданьск дзеліцца дабром, Гданьск хоча быць горадам салідарнасці. Так сказаў мэр за імгненне да трагічнага замаху. Разумейма гэтыя словы як запавет», — сказаў Мітрапаліт Гданьскі, арцыбіскуп Славай Лешек Глудзь.

На памінальнай імшы былі прэзідэнт Анджэй Дуда, прэм'ер Матэуш Маравецкі і старшыня Еўрапейскай рады Дональд Туск.

Нагадаем, у нядзелю, 13 студзеня, падчас фіналу дабрачыннай акцыі Вялікага аркестра святочнай дапамогі ў Гданьску зламыснік некалькі разоў ударыў мэра горада Паўла Адамовіча нажом. Мэр памёр на наступны дзень у бальніцы. Яму было 53 гады.

Гэта чацвёртае пахаванне ў базіліцы св. Панны Марыі ў Гданьску. Павел Адамовіч спачыў побач з заслужанымі людзьмі Гданьска. У 2010 годзе ў капліцы быў пахаваны спікер Сейма Мацей Плажынскі, які загінуў у смаленскай катастрофе.

Нацыянальная жалоба, якая доўжылася па ўсёй Польшчы з пятніцы, завяршылася ў суботу а 19-й гадзіне.

Чытайце таксама:

Памёр мэр Гданьска, паранены падчас дабрачыннага канцэрта

Беларуска пра забітага мэра Гданьска: «Дапамагаў беларусам»

У Варшаве тысячы людзей ушанавалі памяць мэра Гданьска

Каментары6

Цяпер чытаюць

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе27

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Усе навіны →
Усе навіны

Мінску трэба выдушыць з сябе правінцыйнасць і вярнуць нахабства і бляск Вялікага Горада27

Якія самыя дарагія карціны ў Нацыянальным мастацкім музеі4

Падчас пратэстаў у Іране загінула як мінімум 5000 чалавек1

На паказе кіно ў Мінску гледачы пабіліся і сталі аблівацца газіроўкай — што здарылася?18

Беларускія біятланісты не трапяць на Алімпіяду — нават у нейтральным статусе2

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў6

Следчы камітэт прапанаваў даносіць на былых10

Пераемніца Мадура фігуруе ў расследаваннях ЗША па наркагандлі2

У Мінску адкрываецца прэміяльны рэстаран са стэйкамі за 1000 рублёў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе27

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць