Свет55

ЗША патрабуе ад Кітая падпісання гандлёвага пагаднення з прыніжальнымі ўмовамі

Абавязковай умовай для заключэння перамір'я ў гандлёвай вайне паміж ЗША і Кітаем могуць стаць рэгулярныя праверкі Вашынгтонам таго, як Пекін будзе праводзіць абяцаныя гандлёвыя рэформы.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з ходам перамоваў паміж дзвюма краінамі.

«Пагроза тарыфаў не знікне, нават калі будзе здзелка», — прыводзіць агенцтва словы аднаго са сваіх суразмоўцаў.

Хоць кітайскі бок незадаволены такой умовай Вашынгтона, аднак яна не стала прычынай зрыву перамоваў. У гутарцы з агенцтвам крыніца, блізкая да кітайскага боку, сказала, што Злучаныя Штаты хочуць «перыядычных праверак», але пакуль не ясна, як часта.

«Гэта падобна да прыніжэння», — падкрэсліла адна з крыніц. «Але, магчыма, абодва бакі змогуць знайсці спосаб захаваць твар для кітайскага ўрада», — дадаў ён.

Пра гатоўнасць Трампа заключыць гандлёвае перамір'е з Кітаем Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы паведамляла у пачатку студзеня. Адзначалася, што амерыканскі лідар такім чынам імкнецца нармалізаваць абстаноўку на амерыканскіх рынках. Напярэдадні The Wall Street Journal паведаміла, што кіраўнік Мінфіна ЗША Стывен Мнучын прапанаваў ідэю частковай адмены тарыфаў або поўнай адмовы ад іх, каб даць Пекіну стымул пайсці на большыя саступкі ў гандлёвай вайне. Больш жорсткай пазыцыі прытрымліваецца гандлёвы прадстаўнік ЗША Роберт Лайтхайзер, які занепакоены тым, што любая саступка можа разглядацца як прыкмета слабасці. Трамп хоча, каб здзелку заключыў менавіта Лайтхайзер, адзначала выданне.

Крыніцы Reuters дадаюць, што рэгулярныя праверкі могуць стаць адным з магчымых рашэнняў для задавальнення патрабаванняў Лайтхайзера. Суразмоўцы заяўляюць, што пагроза новых тарыфаў будзе выкарыстаная для працягу рэформаў.

Гандлёвая вайна паміж Вашынгтонам і Пекінам спалахнула пасля таго, як адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ўвяла ўвазныя мыты на кітайскія тавары, каб аказаць ціск на Пекін з мэтай выканання доўгага спісу патрабаванняў, якія змянілі б умовы гандлю паміж дзвюма краінамі. Патрабаванні ўключаюць у сябе змены ў палітыцы Кітая па абароне інтэлектуальнай уласнасці, перадачы тэхналогій, прамысловых субсідыях і зняцці гандлёвых бар'ераў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі4

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць