З'явілася відэа з месца падзення бронетранспарцёра з расійскімі вайскоўцамі ў Абхазіі. Інцыдэнт адбыўся 18 студзеня. Пры яздзе калоны баявой тэхнікі з горнага палігона Цабал у пункт пастаяннай дыслакацыі БТР-80 перакуліўся ў цясніну, паведамляе РИА Новости.
Трое чалавек загінулі на месцы, яшчэ двое пацярпелі. Іх эвакуіравалі на верталётах у вайсковы шпіталь.
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

Каментары