Спорт11

Беларускіх біятланістаў не збіраюцца дапускаць да міжнародных стартаў

У Міжнародным саюзе біятланістаў (IBU) паведамілі, што да поўнага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне не бачаць магчымасці допуску да міжнародных спаборніцтваў расійскіх і беларускіх спартсменаў.

Беларуская біятланістка Дзінара Смольская. Фота: НАК Беларусі

Зборныя Беларусі і Расіі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў з 2022 года. Раней у міжнароднай федэрацыі заяўлялі, што тэарэтычна могуць дапусціць расіян і беларусаў на зімовую Алімпіяду 2026 года па спецыяльных запрашэннях, але пакуль што афіцыйная пазіцыя не памянялася.

«Як ужо паведамлялася шмат разоў, рашэнне аб адхіленні расійскіх і беларускіх біятланістаў будзе працягвацца да таго часу, пакуль абедзве нацыянальныя федэрацыі не прадэманструюць поўную прыхільнасць падтрымцы і прасоўванні мэтаў і прынцыпаў IBU.

У арганізацыі не бачаць магчымасці для допуску спартсменаў дзвюх краін аж да поўнага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне. Па сітуацыі на бягучы момант гэта тычыцца Кубка свету і Алімпійскіх гульняў», — адзначылі ў Міжнародным саюзе біятланістаў.

Раней паведамлялася, што Міжнародны алімпійскі камітэт пакуль што не прыняў канчатковага рашэння адносна ўдзелу атлетаў з Расіі і Беларусі ў зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 года, але нібыта схіляецца да аналагічнага падыходу, які быў прыменены для Алімпійскіх гульняў у Парыжы ў 2024 годзе — выступленні спартсменаў у нейтральным статусе і пасля строгай праверкі на сувязі з рэжымамі Пуціна і Лукашэнкі. Зрэшты, і тады шмат залежала ад пазіцыі міжнародных федэрацый — лёгкаатлеты абедзвюх краін, напрыклад, дапушчаныя не былі ні пры якіх умовах.

Каментары1

  • Indrid Cold
    28.07.2025
    Ніхто не хоча пракажонных супрацоўнікаў КДБ пускаць на сваю тэрыторыю. Цяпер толькі ў Раўбічах ганяць ды ў Сочы

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Навагодні стол за 20 рублёў: беларуска паказала, што здолела купіць на такія грошы6

«Пасля ўскрыцця не захоўваць». Ці азначае гэта фраза на ўпакоўцы малака, што яго трэба выпіваць адразу?9

Расія з-за зніжак Кітаю і Індыі прадае нафту са стратамі7

Зяленскі: Было б пажадана, каб Трамп прыляцеў ва Украіну самалётам

Вялікі «Зубр» і пустая Плошча. Гісторыя жыцця Андрэя Пятрова16

Туск: ЗША гатовыя паслаць войскі на тэрыторыю Украіны

Ціханоўская прызналася, што абавязкова глядзіць навагодні тэлезварот Зяленскага1

Прызналі небяспечнымі для здароўя шпікі, вырабленыя цэментным заводам7

Пытанне адмены роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй так дагэтуль і не вырашана1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!4

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць