Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вызначыла тарыфы на паслугі па транспарціроўцы расійскай нафты па беларускіх магістральных трубаправодах.
У ведамстве адзначылі, што вызначэнне тарыфаў ажыццяўляецца ў строгай адпаведнасці з дзеючымі двухбаковымі пагадненнямі Беларусі і Расіі. Перагляд тарыфаў мае планавы характар і адбываецца штогод.
У адпаведнасці з патрабаваннямі методыкі тарыфы змяняюцца з улікам сярэднегадавога індэкса спажывецкіх цэн, вызначанага параметрамі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Расіі (на 2019 год — 4,6%), павялічанага на 3%.
Такім чынам, на 2019 год тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты па беларускіх магістральных трубаправодах праіндэксаваныя на 7,6%.
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

Каментары