Грамадства1313

Беларускія школьнікі масава ўдзельнічаюць у расійскай алімпіядзе, якая дае права на бясплатнае паступленне ў Маскву

Чытач з Полацка даслаў у «Нашу Ніву» інфармацыю пра тое, што полацкіх школьнікаў у выходны дзень заклікаюць удзельнічаць у «экзамене ў адну з маскоўскіх ВНУ».

Ілюстратыўнае фота Сяргея Гудзіліна

«Не асуджаю імкненне дзяцей вучыцца ў добрым універсітэце. Разумею жаданне ВНУ атрымаць таленавітую моладзь. Але якая зацікаўленасць у гэтым школы?» — пытаецца чытач, звяртаючы ўвагу на тое, што беларуская дзяржава навучае дзяцей бясплатна не для таго, каб іх адразу ж у школах пераваблівалі расіяне.

Як высветліла «Наша Ніва», усё ж гаворка ідзе пра маркетынгавую стратэгію МФТІ (Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута).

Гэтая навучальная ўстанова праводзіць уласную алімпіяду, якая пазіцыянуецца як «міжнародная» і праходзіць у электронным фармаце. Паўдзельнічаць можа любы школьнік, беларускім школьнікам пра такую магчымасць расказваюць звычайна іх настаўнікі.

Адна з полацкіх настаўніц па фізіцы патлумачыла нам механізм:

«Гэта пытанне саміх вучняў і іх бацькоў, я ні за што не агітую, мая работа — даць ім веды. Некаторыя разглядаюць алімпіяду МФТІ як бясплатную трэніроўку да рэспубліканскіх алімпіяд. Дзеці гатовыя ўдзельнічаць у любых алімпіядах, — тлумачыць яна. — У алімпіядзе МФТІ электронная рэгістрацыя і ўдзел, некалькі этапаў. Тыя, хто добра прайшоў усе этапы, атрымліваюць магчымасць удзельнічаць у конкурсе на квоту для беларусаў, гэта азначае — паступіць у МФТІ без праходжання ЕГЭ і экзаменаў». 

Жанчына звяртае ўвагу, што расіяне робяць хітра і выдаюць дыпломы хіба не кожнаму ўдзельніку, які хоць нешта рашыў. Гэта цешыць дзяцей, бо на сур'ёзных алімпіядах, кшталту той, што праводзіць Міністэрства адукацыі, дыпломаў выдаецца мала. 

«У алімпіядзе МФТІ можна ўдзельнічаць з 8 класа, збіраючы бонусныя балы, і да 11 класа быць прыгажуном», — сказала яна і пахвалілася тым, што за апошнія тры гады па два чалавекі з яе выпускаў гарантавана паступалі ў Маскву. 

Жанчына не лічыць такую сітуацыю праблемай. Яна сцвярджае, што выпускнікі аналагічных спецыяльнасцяў атрымліваюць мізэрныя заробкі ў Беларусі і або сыходзяць у ІТ, або ўсё адно з'язджаюць у іншыя краіны. 

«Таксама дыпломы МФТІ залічваюцца ў рэйтынгах школ, бо калі ты настаўнік і твае вучні не прыносяць дыпломаў, то ты — кепскі настаўнік», — сказала яна. Маўляў, паляцець на сапраўдную міжнародную алімпіяду, кшталту Жаўтыкаўскай у Казахстане, у іх няма грошай. 

У Мінадукацыі «Нашай Ніве» адказалі, што ўдзел у алімпіядах кшталту МФТІ — добраахвотная справа, бо яны праводзяцца ў сеціве. 

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

Усе навіны →
Усе навіны

Народзе, нагадаем, што на «Нашай Ніве» можна каментаваць, лайкаць і дызлайкаць каменты. Вось якія механізмы бяспекі79

П’яны мінчук збіў дзвюх дзяўчат на касе ў краме5

Стала вядома пра вызваленне палітзняволенай мастачкі-аніматаркі Вольгі Рыбінай

У Мінску з'явіўся новы папрашайка. Вось на што ён просіць грошы6

Прэзідэнт Германіі сустрэўся з Ціханоўскімі і заклікаў вызваліць палітвязняў у Беларусі5

«Гарызонт» будзе выпускаць беларускія планшэты7

Жанчыну з Аўстраліі, якая накарміла сям'ю стравай з атрутнымі грыбамі, прызналі вінаватай. Тады памерлі тры чалавекі1

Блогерку з Мазыра Паліну Зыль асудзілі на год пазбаўлення волі

Памёр Эдуард Герасімовіч1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць