Усяго патроху44

Круцей, чым у Pussy Riot. Беларуска запусціла брэнд з балаклавамі і цёплымі аксэсуарамі ФОТЫ

У Беларусі з’явіўся новы брэнд аксэсуараў — «Эра». Яго заснавальніца — дызайнерка Валерыя Сенатарава, якая і распавяла «НН» пра філасофію брэнда.

«Балаклавы — галоўны трэнд сезонаў 2018-2019, аднак у Беларусі іх яшчэ прадаюць мала. А гэта не проста модна — найперш балаклавы камфортныя для нашага надвор'я: яны выдатна абараняюць твар ад ветру. Я даўно думала над тым, каб заняцца вытворчасцю такіх аксэсуараў самастойна. І ў нейкі момант вырашыла: «Час прыйшоў!» — распавяла «НН» дызайнерка.

Валерыі пашанцавала: усе яе блізкія звязаныя са сферай моды і медыя, таму побач заўсёды знаходзяцца тыя, хто можа яе падтрымаць і пракансультаваць.

Назва «Эра» прыйшла ў галаву дызайнерцы нечакана і адразу ж засланіла сабой усе іншыя варыянты: «Слова «эра» моцнае, з пасылам, з выклікам і нават крыху пераклікаецца з маім імем».

Брэнд запусціўся нядаўна, зімой, таму пакуль што ўсе аксэсуары, якія яны выпускаюць, акцэнтаваныя на тое, каб зрабіць людзям цёпла і ўтульна: снуды, арыгінальныя шалікі і, канечне, балаклавы. Аднак выключна на гэтым асартыменце дызайнерка спыняцца не збіраецца. Яна прызнаецца, што галоўнае натхненне для яе — людзі, таму яна будзе пастаянна азірацца на іх патрэбы.

Усе аксэсуары ад «Эры» — ручной працы, ствараюцца на прафесійнай вязальнай машыне. Пража для іх закупаецца ў Італіі. Рэчы не вырабляюцца масавымі тыражамі, таму кожная з іх — унікальная. Але за люксавасць прыйдзецца даплаціць.

Ці карыстаюцца балаклавы попытам у беларусаў?

«Улічваючы колькасць штодзённых замоў, можна зрабіць выснову, што разуменне гэтага трэнда да нашай краіны дайшло. Увогуле, у нас хапае стыльных сучасных людзей, якія не адстаюць ад еўрапейцаў. Урэшце рэшт ва ўсіх ёсць магчымасць пацікавіцца апошнімі тэндэнцыямі ў інтэрнэце. Зразумела, што балаклава не з’яўляецца рэччу масавага спажывання, але ёй абавязкова павінна знайсціся месца ў гардэробе моднікаў і аматараў зімовага камфорту. Я ўпэўнена, што гэты аксэсуар з намі не на адзін сезон»,  — лічыць Лера.

З чым можна насіць гэты модны аксэсуар, глядзіце ў інстаграме «Эры». Сама ж дызайнерка лічыць яго ўніверсальным і спалучае з усімі вобразамі: і класічным паліто, і пухавікамі, і футрам.

Каментары4

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках24

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

Хто і як вырабляў яд для Аляксея Навальнага6

У Мінску адчынілася новая гандлёвая галерэя з фудкортам

Прастытуцыя, педафілія, пратэсты. Прапаганда выпусціла сюжэт пра ліквідаваны фонд дапамогі анкахворым дзецям «КіндэрВіта»6

Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Bielaruskicry — бо дарыў упрыгожванні Ціханоўскай10

Рубіа заявіў, што ЗША неабходна пераасэнсаваць значэнне НАТА21

46‑гадовага тэхніка з Бабруйска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах1

Экс-хакеіста Міхаіла Грабоўскага абвінавацілі ў Канадзе ў нападзе на чалавека4

Гісторыя беларускамоўнага мінскага самелье, які ведае 8 моў і вярнуўся з Жэневы, каб падымаць культуру ў Беларусі17

Дзевяцігадовая школьніца аддала аферыстам ювелірныя каштоўнасці мамы. Яе палохалі дзіцячым домам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках24

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць