Грамадства

BISS запускае свой першы адукацыйны праект

Упершыню ў гісторыі свайго існавання BISS запускае адукацыйны праект, які будзе называцца «be critical». Скіраваны ён будзе на прасоўванне крытычнага мыслення ў беларускім грамадстве, асабліва сярод моладзі.

Праект мае ўключаць у сябе рознага тыпу мерапрыемствы (відэалекцыі, трэнінгі, падручнікі), а яго рэалізацыя прадугледжвае цесную супрацу з іншымі адукацыйнымі і экспертнымі асяродкамі.

«Навыкі крытычнага мыслення — адны з найбольш запатрабаваных у бізнэсе, адукацыі, навуцы, медыцыне, ІТ…» — гэта вынікае з шэрагу даследаванняў над чалавечым капіталам. У развітых краінах з году ў год павялічваецца колькасць падручнікаў, трэнінгаў і публікацый па крытычным мысленні. Поруч з валоданнем ангельскай мовай і кампутарнай пісьменнасцю, крытычнае мысленне — гэта пропуск у ХХІ стагоддзе.

Колькі падручнікаў або трэнінгаў па крытычным мысленні ў Беларусі? Колькі разоў у Кодэксе аб адукацыі РБ згадваецца крытычнае мысленне? Колькі беларусаў ведае ўвогуле, што такое крытычнае мысленне? На жаль, Беларусь у гэтым плане з'яўляецца «некранутай зямлёй»: трэнінгаў — лічаныя адзінкі, падручнікаў увогуле няма, а нават навукоўцы-гуманітары блытаюць крытычнае мысленне з крытычнымі тэорыямі.

Улічваючы стратэгічную важнасць крытычнага мыслення, BISS палічыў сваім абавязкам зрабіць уклад у прасоўванне навыкаў і ведаў з гэтага абшару. На дадзены момант мы запускаем тэставую версію відэалекцый. Адначасова працягваем шукаць партнёраў і рэсурсы з мэтай забеспячэння высокай якасці і трываласці гэтага праекту. Па меры іх знаходжання і ўсталёўвання зваротнай сувязі мы будзем удасканальваць адукацыйныя мерапрыемствы як у тэхнічным, так і метадычным плане.

Кіраўніком праекту будзе Пётр Рудкоўскі, які абараніў доктарскую дысертацыю менавіта па тэорыі аргументацыі (гэта асноўны тэарэтычны базіс крытычнага мыслення), а ў мінулым праводзіў трэнінгі крытычнага мыслення для розных аўдыторыяў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Рэгбістку Марыю Шакура, якая была капітанам зборнай Беларусі, асудзілі па палітычнай крыміналцы6

У суседніх краінах падаражэў бензін. Ці будзе падаражанне ў Беларусі?1

Уладзімір Макей заўсёды браў на працу ссабойкі і казаў, што ў доме павінна пахнуць свежапрыгатаванай ежай9

Латыш пражыў 15 гадоў у Англіі і раптам пераехаў у глухую беларускую вёску. Цяпер трымае гусей і бажыцца, што шчаслівы21

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі4

«Страйк пакупнікоў». Чалы спрагназаваў зніжэнне цэнаў на кватэры6

Будаўніцтва трэцяй чаргі Зялёналужскай лініі метро: што ўжо зроблена і што яшчэ наперадзе1

Іран цалкам гатовы да «зацяжной вайны»7

У Будапешце затрымалі сем супрацоўнікаў украінскага Ашчадбанка з дзясяткамі мільёнаў даляраў35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць