Грамадства

Першыя жыроўкі па поўным тарыфе прыйдуць незанятым у эканоміцы ў сакавіку, а не ў лютым

Урад вырашыў перанесці тэрміны зацвярджэння мясцовымі органамі ўлады спісаў працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, што аплачваюць паслугі з пакрыццём выдаткаў, і дадаткова інфармаваць грамадзян аб уключэнні іх у гэтыя спісы.

На 1 лютага камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва сфармавалі спісы не занятых у эканоміцы грамадзян, якія аплачваюць паслугу гарачага водазабеспячэння па тарыфе з поўным пакрыццём выдаткаў на яе аказанне. «Тыя, хто трапіў у спісы, будуць дадаткова праінфармаваныя пра гэта праз жыроўкі. Пры гэтым налічэнне платы за паслугу гарачага водазабеспячэння па поўным тарыфе за студзень 2019 года зроблена не будзе», — адзначылі ў Мінпрацы.

Дадзенае рашэнне дасць грамадзянам, якія трапілі ў спісы, дадатковую магчымасць пацвердзіць сваю занятасць ці цяжкую жыццёвую сітуацыю яшчэ і ў лютым 2019 года (раней меркавалася, што трапілі ў спісы ўжо ў гэтым месяцы атрымаюць жыроўкі за студзень з налічэннем аплаты гарачага водазабеспячэння па поўным тарыфе).

Калі такія грамадзяне на працягу месяца не дадуць звестак, якія пацвярджаюць занятасць альбо наяўнасць цяжкай жыццёвай сітуацыі, налічэнне платы за паслугу гарачага водазабеспячэння па тарыфе, які забяспечвае поўнае пакрыццё выдаткаў на яе аказанне, будзе выстаўлена ў паведамленні аб памеры платы за жыллёва-камунальныя паслугі за люты з улікам пераразліку за студзень 2019 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока5

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Усе навіны →
Усе навіны

Валерыі Навадворскай падарылі на дзень народзінаў 40 тысяч даляраў, а яна раздала ўсе грошы журналістам5

«Мне здаецца, гэта крымінальны артыкул». Пінчук абурыўся станам новай дарогі ў горадзе8

Наталля Эйсмант сказала, што 11 гадоў не была ў адпачынку11

Іран абвясціў пра забарону руху праз Армузскі праліў4

Цапкала папрасіў у ЗША, каб у мірную дамову па Украіне не забылі запісаць, што Беларусь датычная да агрэсіі21

Турысты, якія захраслі ў ААЭ, вяртаюцца дадому: першы вывазны рэйс «Белавія» прызямліўся ў Мінску1

ЗША пачалі аперацыю супраць наркакартэляў у Эквадоры

Які памер пінжака правільны? Гід для мужчын3

Чаму пакаленне Z не ўмее працаваць у офісе16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока5

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць