У аўторак, 5 сакавіка, кіраўнік дзяржавы правядзе нараду па інтэграцыйных працэсах з Расійскай Федэрацыяй. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка паведаміў падчас «Вялікай размовы з прэзідэнтам», піша sb.by
«На нарадзе мы таксама разгледзім пытанне ўзаемаадносін з Расійскай Федэрацыяй па падатковым манеўры. І пра сваю пазіцыю, як мы і дамовіліся з прэзідэнтам Расіі, я яго паінфармую. Прымальная яна будзе расіянам або не, яны нам таксама скажуць», - адзначыў беларускі кіраўнік.

Каментары