Эканоміка3131

Раманчук: У Адміністрацыі прэзідэнта мне прапанавалі чатыры стратныя калгасы

Эканаміст Яраслаў Раманчук 5 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё распавёў пра тое, як у Адміністрацыі прэзідэнта яму прапанавалі працу ў чатырох стратных калгасах Мінскай вобласці.

Падчас нядаўняй «Вялікай размовы» ў Аляксандра Лукашэнкі Раманчук крытыкаваў эканамічную мадэль, пабудаваную ў Беларусі. Кіраўнік дзяржавы ў адказ прапанаваў: «Проста трэба даць Яраславу стратны калгас, паслаць яго ў калгас, каб ён зазямліўся… Такіх тэарэтыкаў, як Яраслаў, якія кніжак начыталіся, трэба проста праз зямлю прапусціць».

Здавалася, што гэта жарт. Аднак у панядзелак Яраслава Раманчука запрасілі ў Адміністрацыю прэзідэнта. Гаворка ішла пра агучаную ім скандальную справу зносу ў Мінску будынкаў прыватнай кампаніі. Між іншым эканамісту паказалі спіс з чатырох калгасаў.

«Гэта быў такі жарт, які насамрэч аказаўся не жартам, — гаворыць Раманчук. — Калі падымаліся да кабінета Наталлі Іванаўны [Качанавай, кіраўніцы АП], я паглядзеў нейкую таблічку, там былі 4 назвы стратных калгасаў, якія адміністрацыя прэзідэнта збіралася прапанаваць мне ў якасці рэалізацыі прапановы прэзідэнта… Потым Наталля Іванаўна гэта агучыла. Я сказаў: слухайце, лепш я запрашу ў Беларусь 10 вядучых эканамістаў свету, каб яны падзяліліся сваімі ідэямі…».

Такім чынам Яраслаў Раманчук на прапанову не пагадзіўся, толькі пасмяяўся, што ў Адміністрацыі прэзідэнта словы Лукашэнкі ўспрынялі ўсур'ёз.

Раманчук: «Ну, патроліў чалавек. Што вы кінуліся выконваць?! Я ўпэўнены, што Лукашэнка ніколі сур'ёзна не думаў накіраваць мяне ў калгас. Гэта быў тролінг. А яны ці не зразумелі, ці пачуццё гумару страцілі».

Каментары31

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці8

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць