Эканоміка44

У Беларусі ўпершыню пройдзе фінансавая алімпіяда

Найлепшых працаўладкуюць.

У Мінску з 11 па 12 красавіка пройдзе першая Адкрытая алімпіяда па фінансавым аналізе. У ёй змогуць узяць удзел студэнты і магістранты ўсіх ВНУ краіны. Партнёрам алімпіяды выступае Альфа-Банк.

Алімпіяда будзе спрыяць развіццю фінансавай пісьменнасці ў Беларусі. А таксама дазволіць вырашыць дзве важныя задачы: знайсці перспектыўных маладых аналітыкаў і прывіць студэнтам ідэю пастаяннага навучання з улікам сусветных стандартаў CFA (Chartered Financial Analyst).

Узяць удзел у алімпіядзе можна бясплатна. Алімпіяда праводзіцца факультэтам маркетынгу, менеджменту і прадпрымальніцтва БНТУ пры падтрымцы Нацбанка Беларусі і Міністэрства фінансаў, а таксама пры тытульным партнёрстве Альфа-Банка.

Праверыць свае веды могуць студэнты і магістранты ўсіх беларускіх універсітэтаў. Ім трэба будзе на працягу 180 хвілін рашыць 120 задач на англійскай мове. Заданні максімальна набліжаныя да патрабаванняў CFA Level 1 Exam — першай прыступкі атрымання прэстыжнага сертыфіката ў сферы фінансавага аналізу, які выдаецца ўжо 55 гадоў у 27 краінах свету і афіляваны з 550 універсітэтамі планеты.

Пераможца алімпіяды атрымае запрашэнне ў фінансавы блок Альфа-Банка. Яму таксама аплацяць рэгістрацыю, здачу экзаменаў і навучальныя матэрыялы ўсіх трох прыступак сертыфіката CFA Institute.

«Цяпер на рынку запатрабаваныя маладыя спецыялісты з матэматычнымі здольнасцямі, веданнем фінансавага аналізу і добрым валоданнем англійскай. Беларускія банкі актыўна выкарыстоўваюць прынцыпы праграмы CFA, выяўляючы асаблівую зацікаўленасць пры найме да кандыдатаў з адпаведнымі навыкамі, — падкрэсліў фінансавы дырэктар Альфа-Банка і, дарэчы, уладальнік сертыфіката CFA Мікіта Гуляеў. — Мы бачым, што разам з тэндэнцыяй развіваецца і сістэма адукацыі, якая набліжае свае праграмы да міжнародных стандартаў. Правядзенне алімпіяды толькі падвысіць якасць падрыхтоўкі фінансавых аналітыкаў і адначасова ўзмоцніць ўзаемадзеянне фінсектара і сферы адукацыі».

Спецыялісты з навыкамі CFA найбольш патрэбныя банкам, якія працуюць з міжнародным рынкам. Іх навыкі, у прыватнасці, неабходныя для развіцця фармату даверанага кіравання, калі банк ад імя кліента набывае каштоўныя паперы на міжнародных біржах і фарміруе інвестпартфелі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Цягнік Пінск—Мінск спыніўся пад Дзяржынскам без ацяплення. Пасля прыбыцця ў сталіцу пасажыраў разабралі людзі з сацсетак і развезлі па хатах6

Цягнік Пінск—Мінск спыніўся пад Дзяржынскам без ацяплення. Пасля прыбыцця ў сталіцу пасажыраў разабралі людзі з сацсетак і развезлі па хатах

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія пашпарты збіраюцца даваць за інвестыцыі6

Падчас снегападу мінскія таксісты паднялі цэны ў два-тры разы4

Назвалі імёны двух рэцыдывістаў, якія прэсуюць вязняў у гродзенскай турме11

У Беларусі існуюць пенсіі, якія можна перадаваць у спадчыну3

Летні саміт G7 перанясуць, каб даць Трампу адсвяткаваць юбілей1

Ці даць кур’ерам выхадны ў завіруху? Людзі спрачаюцца, бізнэс адгукаецца7

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску4

Паказаныя аскепкі «Арэшніка», якім Расія сёння ноччу атакавала Украіну1

93 прыгарадныя аўтобусы не даехалі да канцавога пункта маршруту, у 43 выпадках маршруты былі адмененыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цягнік Пінск—Мінск спыніўся пад Дзяржынскам без ацяплення. Пасля прыбыцця ў сталіцу пасажыраў разабралі людзі з сацсетак і развезлі па хатах6

Цягнік Пінск—Мінск спыніўся пад Дзяржынскам без ацяплення. Пасля прыбыцця ў сталіцу пасажыраў разабралі людзі з сацсетак і развезлі па хатах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць