Грамадства1111

Афіцэр, які выратаваў салдата: Узяў гранату рукамі, але недастаткова высока кінуў

Дзмітрый Філіповіч, фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

«Наша Ніва» пагутарыла з героем надзвычайнай сітуацыі ў Печах Дзмітрыем Філіповічам — старшым лейтэнантам, які выратаваў салдата ад выбуху гранаты, выпхнуўшы яго з акопа і прыкрыўшы сабой. 

Чытайце таксама: У Печах афіцэр закрыў сабой салдата, які выпусціў баявую гранату ў акоп

Цяпер Філіповіч разам з выратаваным салдатам на лячэнні — яны абодва атрымалі невялікія траўмы. 

Філіповіч расказаў, як усё адбылося.

— Як салдат выпусціў гранату? 

— Ён сам не можа патлумачыць — выпала з рукі. Моманту падзення я не бачыў, убачыў, калі яна апынулася на зямлі, пачуў хлапок. А салдат? Салдат стаяў на месцы і глядзеў. Граната РГД-5, наступальная. Радыус паражэння — 25 метраў.

— Вашы дзеянні? 

— Я ўбачыў: яна ляжыць. Спачатку выкінуў яе. Ну як, паспрабаваў выкінуць з акопа. Узяў рукамі, але нізка нахіліўся, недастаткова высока кінуў… яна ўдарылася аб цагляную сценку акопа і ўпала назад, у акоп. Троху далей, чым адразу, але факт у тым, што ўсё ж у акоп. Тады я ўзяў салдата, выпхнуў яго з акопа, накрыў сабой. Я не ведаю як я яго выпхнуў, відаць, адрэналін даў сілу. Усё на аўтамаце было — неяк жа адужаў. Калі б яшчэ раз паўтарыць сітуацыю, то не ведаю, ці здолеў бы.

— Колькі гэта заняло часу? 

— Пяць секунд. За гэты час усё адбылося. 

— Што было ў галаве? Страх быў? 

— Не было ніякіх думак. Усё адбылося, а думкі пачаліся ўжо пасля выбуху. Пачалі глядзець, ці ўсе жывыя. Я адразу ў сябе нічога не адчуў, пачалі глядзець, што ў салдата, а потым і мне сказалі, што цячэ кроў. Раненні не вельмі сур'ёзныя: тры аскепкавыя. Адна рана глыбейшая троху. Але косткі не зачапілі, толькі мяккія тканкі. А эмоцыі… Я аб гэтым толькі сёння пачаў думаць. Страшнавата неяк, калі думаеш, як гэта магло скончыцца. Жыццё я пакуль не пераасэнсаваў, канечне, не паспеў. Мы ляжым у палаце разам з салдатам, вось сёння разважалі з ім, як бы гэта ўсё магло скончыцца, дзе б мы былі цяпер, калі б атрымалася троху іначай.

Павел Бацяноўскі (злева) і Дзмітрый Філіповіч (справа), фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

— Салдату цяпер нешта пагражае? 

— Нічога не пагражае яму. Выпадковасць. Як гэта будзеш трактаваць іначай? Ён жа не хацеў спецыяльна ўзяць і забіць мяне, сябе.

— Як ваша мама даведалася? 

— Маме пазваніла братава, яна ў інтэрнэце прачытала і расказала ёй. Ну а тая мне ў слязах пазваніла, словаў не было. А я запэўніў, што жывы і здаровы — амаль здаровы. Еду ў шпіталь.

— Як гэта — быць героем? 

— Я б не сказаў, што гэта вялікі подзвіг, бо, я думаю, любы афіцэр на маім месцы зрабіў бы тое ж самае. Для мяне нічога не змянілася, буду працягваць служыць. Хачу вярнуцца на службу хутчэй. 

— Ці магчыма такія выпадкі ў будучыні прадухіліць? 

— Усё неабходнае мы робім і так: салдаты кідаюць імітацыйныя гранаты, праходзяць увесь інструктаж, знаёмыя з тэхнікай бяспекі, усё гэта расказваецца і паказваецца. Гранату яны першы раз бяруць у рукі не баявую, канечне, а вучэбную. Гэты выпадак — выпадковасць. А выпадковасць не прадугледзіш, усе людзі розныя. 

— Дарэчы, можа быць, такі выпадак — нагода для пазачарговага атрымання звання? 

— Я не думаў пра гэта, на гэты момант хачу падлячыцца і вярнуцца дадому, у часць. 

Каментары11

Цяпер чытаюць

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА19

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Калаўра мы не пакрыўдзілі3

Ці пакараюць непрышпіленага Караева за парушэнне ПДР? Вось што адказалі ў ДАІ3

За расследаванне супраць Паўла Латушкі абяцаюць салідныя грошы4

Кампанія пашкадавала змарнелага хаскі і жорстка забіла яго гаспадара. Жонка забітага таксама далучылася да катаванняў11

Знеслі апошні драўляны дом. Сядзібная забудова каля метро «Грушаўка» амаль знікла3

Пратэстоўцы ў Катманду падпалілі рэзідэнцыю прэзідэнта і прэм'ера7

Расіяне на Данеччыне ўдарылі авіябомбай па людзях, што прыйшлі атрымліваць пенсію — больш за 20 загінулых17

Карбалевіч: Ад апазіцыі цяпер мала што залежыць, варта рыхтавацца да сыходу Лукашэнкі13

Гімназія Ірыны Абельскай змяніла ўласніка і засакрэціла яго імя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА19

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць